Шчалубіна ж. Шчыліна. Шчалубіна муеі ў дне бочкі, капуста пацякла, змарнуяцца. Кавалічы. Шчаміць незак. Балець, ныць. Нешто сэрца шчаміць, неку беду чуе. Бычкі. 2. Ціснуць. Боты добрыя сабе купіў, але ў адным у пальцы шчаміць, ні магу хадзіць. Баранава. Шчапа ж. Трэскі. Як хату ставілі, та шчапы было навалам, мацг ўсё лета ею варыла. Сухая Даліна. Шчапіцца незак. Задрацца; пачаць сварку, бойку. Абы за што, так i зноў гатовы шчапіцца, адзін аднаму ні папусьціць, ні ўступіць. Рагачы. v Шчарбель м. Пра таго, у каго не хапае зубоў у роце. Ён ад роду шчарбель, пярэднія зубы ні вырасьлі, так i ходзіць. Кругляны. Шчубіцца зак. Задрацца; пачаць бойку, сварку. Глядзі, а то i зноў могуць шчубіцца, ім гэта ні ўпершыню. Струбка. Шчур м. Пацук. Ціпер гэтых шчураў усюды развялоса, рады німа, у міне адзежу паелі. Грандзічы. Шчыкаўка ж. ікаўка, іканне. Хвароба на яе, нека шчыкаўка на дзіця напала, iJyci зьмерзло. Лікоўка. Шчыкаць незак. Ікаць. Ты што ізноў пачаў шчыкаць, на малака гарачаго напіса, мо пройдзя. Гарны. Шчыпяры (шчыпярэ) мн. Зялёныя парасткі цыбулі. Пасадзіла трошкі цыбУлі, яна ні вырасьця, аля хай будзя на шчыпярэ. Ласосна. Шчыры м'і Баравік, белы грыб. Каша мама, як пойдзя ў Баракаво, так i прывалачэ поўны прыпол адныш шчырых. Свіслач. Шчэбель(шчэбяль) м. Шчэбень, каменны друз. Шчэбелю панавозілі.мусі, дарогу будуць строіць. Бакуны. Шыдзіць незак. Насміхацца, здзекліва смяяцца. Hi т_рэбо шыдзіць ca старого чалавека, бо i сам будзяш старым. Занявічы. Ты што зь яго шыдзіш? Талочкі. Шыдэлка ж. Вялікая шарсцяная хустка. Як халадно станя, та шыдэлкай закруціса, вецяр ні прадуя. Пыра. Шь'ікаць незак. Траціць без патрэбы грошы. Hi трэбо было rpoшай так шыкаць, a расшыкаў, та ціпер ідзі пазычай. Грыўкі. Шинк м. Шынок, карчма. Як які багаты яўрэй, та шынк трымаў i з гэтаго жыў, а як бедны - та вошчыкам быў. Азёры. Шынкаваць незак. Шаткаваць, крышыць капусту на засол. Бочку вымыла.ўзаўтро буду капусту шынкаваць. Калбасіна. Шынкарачка ж. Дачка шынкара. Ён iдзе да шынкарачкі, ідзе i ні каяцца (з Hjap. песні). Лаша. Шыплюкі (шыплюке) мн. Шыплюк м. 1. Недаразвітыя пярынкі ў выглядзе шпілек, якія застаюцца на птушцы пасля яе скубання. Здаецца i стараласа добро скубаць курыцу, a бачыш, колькі шыплюкоў засталосо. Круглікі. 2. Збітая ў камякі воўна. А гэта што за праява: уся воўна ў адных шыплюках, машына ні зможа часаць
Дадатковыя словы
rэтаго, вымыла.^заўтро, шйнк, шьікаць
3 👁