I B I. Шугала н. і'шугаўка ж. Гушкалка, арэлі. Шугало зробім сабе на дзераві І давай шугацца, аш пакуль хто ні пражане. Зарубічы. Міне малого маці на шугаўку ні пускала, баяласа, каб ні ўпаў. Кунцаўшчына. Шугацца незак. Гайдацца. Як пачнем шугацца, та i сьцямнея, а мы ўсё шугаямсо. Сухмяні. Шугаць незак. Гайдаць. Пакінь шугаць дзіця, бачыш, як баіцца, учапіласо ручкамі за вяроўку. Баброўнікі. Шульман м. Старшы над плытагонамі. Во, шульман на чайцы едзя, плытэ будуць ісьці. Дарашэвічы. Шумавене н. Шумавінне. Мясо мусі ні зусім свежо, бо шумавеня пашло, ні ўсьпяваю апалонікам зьбіраць. Гродна. Шупля ж. i шупляк м. Яйка, пабітаё ў час велікодных гульняў. Як моцна яйцэ пападзецца, та поўныя кішане шупляў навыбіваяш. Лікоўка. Паглядзі, Гван, колькі я шуплякоў навыбіваў. Ліхачы. Шурмавіць незак. Шукаць, утвараючы ўсюды беспарадак. Перастань шурмаваць, усероўна нічога ні знойдзяш. Палаткова. Што ты тут шурмуяш, што табе трэбо? Навасёлкі. Шурцы мн., м. жарт. Свавольнікі, гарэзы; дурасліўцы (пра дзяцей). За цэлы дзень мне гэтыя шурцы голаў адурылі, але куды ад іх падзенешса. Адэльск. А гэта чые тут шурцы бегаюць, крычаць пад акном. Сапоцкін. Шуфля ж. 1. Шуфель; саўковая рыдлёўка. Ашчэ шуфлю пяску ў раствор паткінь, а то занатто рэткі. Пракопавічы. 2. Пабітае яйка ў час велікодных гульняў. У міне цэлых яец ні засталосо, адны шуфлі, yce папрабіваў. Прыгодзічы. Глядзі, колькі ў міне шуфляў, поўныя кііўане налажыў. Азёры. Шуфляваць незак. Пералапачваць; пёрамешваць. Жыто давай будзямо шуфляваць, каб ні спрэло, сыроё зусім. Лаша. 2. перан. Ашукваць, махляваць. Калі праўду сказаць, ні шуфляваць з малаком, та ўзе тут яго аддасі. Баранавічы. Шчавей м. Шчаўе. У нас шчавей на балоці рос, пайду пад вечар i назьбіраір, колькі трэбо на дзень. Асташа. Шчадзёр м. Шчадрэц; у народных абрадах: вечар перад Новым годам. У шчадзёр хлопцам ні можно было ехаць да дзяўчат у сваты, казал!: „Хто прыедзя ў сваты шчадрамі, та пойдзя віхрамі". Селюкі. , ■ Шчадраваць незак. Хадзіць у ноч перад Новым годам па дварах з віншавальнымі песнямі. У нас ціпер нікаторыя хлопцы жартам ідуць па xatax, шчадраваць, сміюцца. Селюкі. Шчадрьі мн. Тыя, хто ходзіць на шчадрэц з віншавальнымі песнямі, шчадруюць. Шчадрэ ўвойдуць ў хату i пытаюцца: „Хто ўдома? - Пан гаспадар жыто сея. - 3 каласочка - жыта бочка, а з другого - жыта много". Клачкі
Дадатковыя словы
кіі^ане, шўгаць, ішугаўка
3 👁