Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
бульбуа можа зусім шляхнуць, бачыш, як пачарнела. Свіслач. Шляхціць м. 1. Шляхціц, дробнапаместны дваранін, жыхар засценка. Шляхціць хоць абдзёрты, але гонар свой трымаў, быле c кім ні гаварыў. Літвінкі. 2. Хлясцік, паясок у вопратцы, прышыты ззаду. Шляхціць у бурцы адарваўсо; паглядзі - бэнтаяцца. Свіслач. Шмагла (шмагло) прысл. Важка. Вазьмі лепей гэты цэп, ён шмагло б'е, добро ім малаціць. Рагачы. Шмаглы прым. Важкі; гнуткі, пругкі. На гэты дубец, шмаглы добро кабылу будзя паганяць. Горніца. Шмаравідла (шмаравідло) н. Каламазь. Купі шмаравідла ды калёса пашмаруй, а то рыпяць, як едзяш на ўсю аколіцу. Рацічы. Шмаргануць зак. Моцна ўдарыць. Як шмаргануў па каню пугай, та той,тулькі хвастом закруціў. Кашэўнікі. Шмігла (шмігло) н. Прапелер. Паглядзі, брат, як шмігло ў самалёці работая, ні згледзіш, як круціцца. Караліно. Шмургаць незак. Кідаць ca злосцю. Ты што тут свае парадкі наводзіш, пачаў шмургаць, я цібе пашмургаю. Зарубічы. Шмурыгаць незак. Насіцца, ездзіць без патрэбы. Удзень адзін за другім аўтобусы шмурыгаюць, a пад вечар, калі людзі з работы ніводнаго ні ўгледзіш. Гродна. Шмыга ж. 1. Цыркуль. Я шмыгай любы вугал змераю, які хочаш, ад бацьуі навучыўсо. Канюхі. 2. Празмерна вяртлявае, непаседлівае дзіця. Шмыга нека ні дзіця, адной мінуткі ні пасядзіць. Свіслач. t Шмыглясты прым. Высокарослы i танклявы. Ля, некі шмыглясты хлопяц стаіць, нешто ў тата пытаяцца. Стральцы. Шмэльц м. Утыльсыравіна. Старый самалёты спісалі, усе на ш-мэльц пашлі. Гродна. Шнайда ж. Прылада ў выглядзе цыліндра для перамешвання гліны на цэглу. Як я помню, та шнайду круцілі рукамі, a потым ужэ сталі коньмі круціць. Дзекалавічы. Шнуйдар м. Toe, што i шнайда. Міне паставілі да шнайдара, я гліну насыпаў, работа даволі цяшкая. Літвінкі. Шнир м. Шнур, дэталь у калаўроце. Як дзе называлі, a ў нас шнюр называлі, я сама яго з ніцей рабіла, як трэбо было. Казіміроўка. Шолам м. Шорах, шоргат; шастанне, шамаценне. У каморцы некі шолам, мусі нехто есьць, чуяш, здаецца, ходзіць. Кунцаўшчына. Шбпа ж. 1. Вазоўня; паветка на чатырох слупах для вазоў. Укацівос пат шопу, хай на дажджэ ні мокня. Зарубічы. 2. Доўгая павець на цагельным заводзе для цэглы. Ніпаляну цэглу пат шопу клалі, каб дождж ні размыў. Дзекалавічы. Шбпка ж. ТрохсЧіенная прыбудоўка пры адрыне для сячкарні, захоўвання сечкі i мякіны. Шопка ні ў кожнаго гаспадара была, нікаторыя сечку рэзалі ў адрыні. Дарашэвічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баць^і, бульб^а, шмарганўць, шн^йдар, шнйр
5 👁
 ◀  / 246  ▶