Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Шоплік м. Сявенька, сяўня. Hi хапіло аднаго шопліка гаўса, каб гоны дасеяць, трэбо ізноў ісьці набіраць. Бандары. UJrfpKi мн. Дэталі ў шпульцы калаўрота ў выглядзе драцяных зубчыкаў, праз якія праходзіць нітка. У шоркі пальцаў ні сунь, а то абдзяруць. Казіміроўка. llltfuj м. Шаша. Шош сліскі, нібяспечно ехаць, тым больш нікутым канём. Рацічы. Шпадаль м. Лапата, рыдлёўка. Узяў бы шпадаль, ды гарод кончыў капаць, пара цыбулю садзіць. Перстунь. Шпара ж. Трэшчына, расколіна. У сьценах шпараў ні пазатыкаў, дзе тут будзя тоё цяпло... Кулёўцы. 2. Прамежак паміж пальцамі рукі. Воду прыгаршчамі ні наносіш, npac шпары ўцячэ, вазьмі кубак. Ласосна. Шпаруна ж. Трэшчына, расколіна. Узяў бы ды гэтыя шпаруны хоць глінай пазамазваў, i то выгляд быў бы інакшы. Баброўнікі-. Шпарыць незак. перан. Вельмі хутка ісці. Ён чалавек патсухі, лёхкі да хады, шпарыць, як малады, зь ім ні ззыдзяса. Белева. Шпахляваць незак. Шпакляваць; замазваць спецыяльнай замазкай няроўнасці паверхні, трэшчыны. У тваей кватэры спачатку трэбо сьцены шпахляваць, a тады ўжэ бяліць, так нічого ні будзя. Пракопавічы. Шпікуляваць незак. Спууляваць. Прывыклі шпікуляваць i шпікулюўць, a рабіць німа каму. Гарны. Шпіль (шпіндаль) м. Прылада ў выглядзе завостранага кіёчка для вязания снапоў. У нас шпілём усе вязалі снапэ, як зьвяжаш, та ні разьвяжацца, кідай яго, як хочаш. Камчатка. Шпілька ж. Кіёчак у церніцы для замацавання верхніка. Шпільку табе зрабіў з моцнаго дзерава, будэя трымаць, верхнік ні выскачыць. Бакуны. Шпіля'р м. Шыла (плоскае). Шавец возьмя шпіляр, наколя, наколя дзірак у падэшві, а тады ўжэ забівая гвозьдзі. Індура. Шпінгаць неэак. Цікаць (пра гадзіннік). Часэ ледво шпінгаюць, мусі, ртануць. Занявічы. Шпіндзель (шпіндзяль) м. Свердзел. У міне свой шпіндзяль быў, a ціпер ідзі пазычай, прасі, кап хто даў. Копанькі. Шпокнуць зак. Цмокнуць, пацалаваць. Дай я цібе, дзетка, шпокну ў шчочку, i пойдзяш спацькі. Кунцаўшчына. Шпонка ж. 1. Запінка, засцёжка для манжэтаў сарочкі. Файныя шпонкі ўчора сабе купіў, а то ніякіх ужэ ні было. Балічы. 2. Кнопка (адзежная). Як шпонкі ў плаці, та i хутко зашпіляць, раз, два - i зашпіліш. Дарашэвічы. ШпсГны мн. Кіпцюры. Ого, наша кошка, як выпусьціць шпоны, та ніякі сабака ні патступіцца, гочы выдзяра. Рудавіцы. Шпуль м. Прылада ў выглядзе завостранага кіёчка для вязання снапоў. Я шпуль з ляшчыны заўсёды рабіў, ён лёхкі такі, i і.м добро
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кулю^ць, сп^уляваць
1 👁
 ◀  / 246  ▶