Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
дзіця неко шклячко знайшло, каб ні парэзало сабе рук, Рагачы. Шкода ж. Патрава; знішчэнне жывёлай пасеваў. Hi пускайця кароўубліско жыта, шкоды наробяць, ні ўтрымаяця. Беражаны. Шкодлівы прым. Шкадлівы. Шкодлівы конь, так i стараяцца каб дзе ўлесьці, шкоды нарабіць. Каробчыцы. Школа ж. Яўрэйская бажніца. У індоры i ціпер яўрэйска школа стаіць немяц у вайну ні спаліў. Пракопавічы. Шко'лка ж. Гадавальнік, у якім вырошчваюць саджанцы дрэў, кустоў. У нашаго гэта свая школка была, i са,бе было сажанцаў i людзям прадаваў, як хто хацеў. Пагараны. Шкумяціць незак. Мяць, камячыць, рваць на кавалкі. Даў дзіцяці папер, та яно, толь.кі шкумяціло, шкумяціло i кінуло. Рагачы. Шламбач м. неваж. Той, у каго празмерна вялікія або пляскатыя ступні ног. Шламбач некі, ні адны боты на тваю ногу ні прыдуцца, трэбо на заказ рабіць. Кунцаўшчына. Шламбачы (шламбачэ) мн. Апоркі; старыя боты з адрэзанымі халявамі. Ці ў цібе чаравікаў німа, што насадзіў некія шламбачэ на ногі i лазіш. Баброўнікі. Шлеі мн. Шляя; частка конскай зоруі. У шлеях езьдзілі сапоцкінскія гаспадарэ, у нас ніхто ні езьдзіў, тулькі можа які багаты шляхціц. Кунцаўшчына. Шлішпер м. устар. Металічны шпянёк ў калаўроце, на якім трымаецца шпулька. Шлішпер з аднаго канца зусім тонкі, a з другога таўшчэйшы, зь дзірачкай, празь якую праця.гваюць нітку. Круглікі. Шлішперы аднекуль прывозілі, іх кавале ні рабілі. Круглікі. t Шломбаць незак. Шлёпаць ботамі па вадзе, гразі. Хай яго, надаело шломбаць па гэтаму калу, боты чысто прамоклі. Квасоўка. , Шлыг (шлых) выкл. Шусь. Боты завельиія, ні трэбо нацягаць, а ногу ў бот - шлыг, і ўжэ абуўсо, ідзеш. Кунцаўшчына. Шлыгацца незак. Совацца. Твае чаравікі мне не падыдуць, ногі ў іх будуць шлыгацца. Баброўнікі. Шлэкаць незак. ісці кульгаючы; дыбаць. Ён быў зусім ні хадзіў, тулькі ціпер стаў на двор выходзіць, c кійком шлэкаць. Балічы. Шлэндаць незак. Шлындаць. І хочацца яму шлэндаць у такую пагоду, гэта ш такая макрата, усё раскісло. Няцечы. Шлимпарка ж. лаянк. Прастытутка. Ой, шлюмпарка гэта, хто яе ні ведая, яна ўсюды пабывала. Гродна. Шляг (шлях) м. Беражок, аблямоўка ў тканіне, хустцы. Натта ш пекны шляг у гэтай хусьцінцы, паглядзі, во як i. Эйсманты. Шлямаваць незак. Чысціць кішкі, рыхтаваць іх для вырабу каўбас. Кішке зусім у паршука німоцныя, німа як шлямаваць, так i рвуцца пад нажом. Карозічы. Шляхнуць зак. Прапасці, загінуць. Пасля гэтых прымараскаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдуць, завельйія, збруі, кароў^бліско, шлймпарка
7 👁
 ◀  / 246  ▶