Хамякі. Шахер-махер м. Ашуканства; абман. Як я паглядзеў, та ў вас ўсё робіцца на шахер-махер, абы больш грошай зарабіць. Кавалічы. Шашкі мн. Дзіцячая гульня пераважна хлопчыкаў, тое, што i гульня ў бабкі. Як прыехалі з Pacii, та ў шашкі ўсе гулялі, на грошы, хто больш выіграя. Караневічы. Шашок1 м. Прылада, якую вешалі цяляці на мысу, каб не магло ссаць карову. Татко зьдзярэ з вожыка шкурку, прышыя да палатна i вешая цяляці на мырсу, яно як парне карові голкамі, так тая нагой, i ні дасьць ссаць. Ліхачы. Шашок? м. устар. Збожжа, украдзенае сынам ад бацькі на выпіўку. Бацько ў міне скупы, та я ўкраду шашка - i ўжэ есьць на гарэлку. Капцёўка. Швайкаваць незак. Кампасціраваць (пра талоны, білеты). Жывей трэбо швайкаваць талоны, а то кантралёр iдзе, білеты можа праверыць. Гродна. Шваргітаць незак. Гаварыць на незразумелай мове. Бачу, немцы спалохаліса, сталі нешто шварп'таць, бегаць як апараныя. Скідаль. Шва'рцаваць незак. Накіроўваць (пра плыт). Шварцуй! Шварцуй, бліжэй да берага! Глядзі, каб ні занясло хваста! Дарашэвічы. Шварцуга ж. Прывязка з кручаных дубцоў, якой змацоўваюцца бярвёны ў плыце. Давай набярэм гэтых шварцугаў сухіх, добро будзя на хлеп печ паліць. Дарашэвічы. Шворын м. 1. Шворан. Мне шворын як зрабіў каваль, та й ціпер недзі ляжыць, ні з'ездзіўсо. Круглікі. 2. Дэталь у калаўроце ў выглядзе драўлянага шпянька з разьбой, якая мацуе шпульку i рэгулюе нацяжэнне шнура. Паткруці шворын, а то шнур спадая, доброўні нацягнуты. Бакуны. Шворыць незак. неадабр. Шукаць, вынюхваць. Ты чо тут стаў шворыць, хіба што згубіў. Бакуны. Швэнда м. i ж. неадабр. Бадзяга, валацуга. Або гэта чалавек швэнда нека, ідзе i йдзе, сам ні ведая куды. Кулёўцы. Швэўтар м. Світэр. Во, глянь, які табе швэтар прывязла, будзяш мець у чым хадзіць. Сіўкава. Шкапа ж. Пра слабага, худога каня. Неку шкапу купіў, ні ведаю, ці што зь яе будзя, ці паправіцца? Азёры. Добрай кабылы купіць ні мох, i шкапы якой купляць ні буду. Азёры. Шкаплеры мн. Нанізаныя на нітку кавалачкі тканіны з вобразамі святых. Шкаплеры бабы насілі на шыі, а потым пал i л i ix на агне, каб разам i грахе згарэлі. Эйсманты. Шклярэ'з м. Шкларэз (прылада). Помню добро, што купіў сабе шклярэз, а куды палажыў, ніяк ні здумаю. Путрышкі. Шклячко н. Шкельца; кавалачак каляровага шкла. Паглядзі
Дадатковыя словы
добро^ні, зездзіўсо, шварптаць, шварцаваць, шварцўга, швэ^тар
1 👁