Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Шарачка ж. Спадніца з самаробнай тканіны. Дзяўке ў нас насілі шарачкі, такія спадніцы сь сіваго паўсукна. Бакуны. Шарачковы прым. Сшыты з шарсцяной самаробнай тканіны шэрага колеру. Пашыла сваім хлопцам шарачкавыя каптанікі, а то былі іусім паабрываліса. Брузгі. Шарварак м. Дарожная павіннасць у сялян пры панскай Польшчы. У каго зямлі было, таму i шарварку прысылалі больш адрабляць, нам дзён дзесяць трэбо было адрабляць. Луцкаўляны. Шарлота ж. зневаж. Басота, бедната. Куды ты лезяш, там адна шарлота/пазьбіраласа, нікого люцкаго німа. Лугавая. Шаршубаль м. Рубанак для першапачатковай апрацоўкі драўніны, шархебель. Нешто мой шаршубаль папсаваўсо, стаў забівацца, аніяк ні бярэ. Бандары. Шасцідзеннік м. гіст. 1. Прыгонны селянін, які шэсць дзён на тыдзень працаваў на пана i толькі адзін дзень на сябе; 2. перан. Вельмі бедны чалавек. Ты што за гэтаго шасцідзённіка дачку замуш хочаш аддаць, хіба розуму ні маяш?! Пад'ятлы. Шасцідзённік, бывало, карову выпусьціцьпасьвіць, a ўсе на яго: „Ты, кажа, шасьцідзённік, карову i то пасеш ні на сваім, а на чужым". Бакуны. t Шаснастка ж. Старая мера вагі збожжа (каля двух пудоў). Некалі прадасі шаснастку жыта Моўшцы - i ўжэ маяш за што выпіць. Клачкі. Шастак м. Старая мера зямлі, каля 2-х дзесяцін або каля 2-х гектараў. Шастак, матуленьку, прадаў кашуляньку (з нар. прыпевак). Кунцаўшчына. У яго тулькі шастак зямлі, a ён жаніцца задумаў яшчэ.ўубны. Шасціручка ж. Kaca даўжынёй у шэсць абхватаў далоні. Шасьціручкай шырокаго пакоса ні возьмяш, ею тулькі добро крапіву касіць. Брузгі. t Шаўбусь выкл. Шабулдых. Чую, нехто ійаўбусь у воду, каль я прыгледзяўсо, азноў гэта бабёр, іх тут процьма развялосо. Занявічы. t Шаўбухнуць зак. Упасці ў ваду. Ён як шаўбухнуў, та думалі што ўжэ ўсе: мінут дзьве ні было, азноў гадава аш пат тым берагам паказаласа. Карозічы. Шаўпатаць незак. Шамацець, шоргаць. Адну зіму ў нас ёжык быў, та як пачне ноччу бегаць, шаўпацець, та ні заснеш. Навасёлкі. Шаўпятаць незак. Жаваць; ціхенька есці. Ты гэта што шаўпечаш, схаваўшыса ў куточак, пакажы? Каўпакі. Шаўхатун м. Той, хто шапялява, невыразна гаворыць. Ля, i зноў той шаўхатун да нашей Надзі прышоў, нешто ёй кажа. Свіслач. Шаўхянуць зак. Падаць голас', адазвацца. У сяле была такая цішыня, нідзе ніхто ні шаўхяне, аш пакуль ні закрычалі - пажар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падятлы, шарлотаіпазьбіраласа, яшчэ.^убны
4 👁
 ◀  / 246  ▶