Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
якія дзеліцца маток пражы. У'пасьмі ні больш, як чатэры чысьлінкі, a ў чысьлінцы нітак можа быць i больш i меньш. Сіўкава. ЧИста прысл. Зусім, цалкам, поўнасцю; дачыста. 3 нашаго сяла ўсе чысто хаты згарэлі, ні адной ні засталосо. Кунцаўшчына. Хвароба на яго, ходзячы за гэтым дзецям, чысто прыстаў, ледво ногіўвалаку. Путна. Чэпак м. Чапец, жаночы галаўны ўбор. Чэпакі шляхцянкі замужнія насілі, мода тады такая была. Эйсманты. Чэрхаць незак. Запальваць запалкі, чыркаць. Hi давай дзіцяці запалкаў чэрхаць, а то хату можа спаліць, як застанецца адно. Казловічы. Чэшчавік м. Падбярозавік. Я чэшчавіка лічу нараўне з белым грыбам, бо яго можно i сушыць, i варыць, i смажыць. Зарубічы. Ш / Ша! выкл. Ціха! Супакойцеся! Ша, дзеці, ні крычэця, малы Ванячка сьпіць. Каленікі. Шабасоўка ж. Яўрэйскі народны танец, полька. Іршко, як урэжа, бывало, на скрыпцы шабасоўку, та ногі самы ідуць скакаць. Кунцаўшчына. Шавалу-шавалу прысл. Паволі, няспешна, не спяшаючыся. Пакуль маці зьлезя с тае печы, та я ні чакаючы, шавалу-шавалу ды на двор, дый дроў ёй прынясу. Свіслач. Шалдыбух у знач. выкл. Шабулдых. Я тут да яго, а ён шалдыбух у воду i паплыў. Ласосна. Шалянуўка ж. Шарсцяная каляровая хусцінка. Кабеты i дзяўчата тады шаляноўкі нас i л i, яны на той час даволі дарагія былі, ні кожна магла купіць. Эйсманты. Шаляшок м. 1. Грошык. Дам я курам шаляшок, паляцеця на таржок, i купеця піражок. Сяцьця на калочку, з'ешча па кусочку (з дзіцяч. калыханкі). Свіслач. 2. Таблетка. Некіх шаляшкоў прыпісаў фэйчар, аля нічого яны ні памагалі. Рудавіцы. Шамаць незак. дзіц. Есці. Бедны, мусі, добро прагаладаўсо, калі ўзяў кусочак хлеба й шамаяш. Старая Дубавая. Шамполіць незак. Невыразна гаварыць. Нешто сабе шам-поліць пад нос, нічого ні разьбярэш. Белева. Шамятаць незак. Марудна есці; жаваць. Як пачне шамятаць, та c паўгадзіны шамеча, пакуль палкне. Жытародзь. Шанда ж. Від крапівы (глухая крапіва). Шанды нарвеш, кіняш сьвіням, i ядуць, тулькі вушы трасуцца. Дарашэвічы. Шаптух м. Порхаўка, шарападобны грыб. Шаптухе - гэта ні грыбэ, a нікаторыя кажуць, што іх ядуць. Хамякі. Шапятаць незак. Шаптаць, гаварыць шэптам. Прывык шапятаць, yce нечаго баіцца, гавары каб yce чулі! Баяры. Стары наш сядзя каля печы i нешто сабе шапеча, гаворыць сам с сабой. Лугавая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зешча, ногі^валаку, упасьмі, чйста, шавалў-шавалу, шалян<^ўка, шаптўх
2 👁
 ◀  / 246  ▶