Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
печ, хаtj варыцца. Хамякі. Чудзіла (чудзіло) н., м. Дзівак. Чудзіло ты, ні чалавек, гаворыш i сам сабе ні верыш. Дарашэвічы. Чужануц м. Чужы, не родны. Ён мне чужы чужанец, ні сват ні брат. Баброўня. Чуйка ж. Світка, бравэрка, армяк, старадаўняя сялянская верхняя 'адзежына з тоўстага саматканага сукна. Чуйку можно было п пашыць, аля краўца добраго німа. Васілевічы. Чукаць незак. Гушкаць, пагойдваць (пра дзіця). Прывыкло, каб яго чукалі, i рады німа, плача. Круглікі. Чупарачкі мн.: на чупарачкі. На кукішкі. Вазьмі слончык i сяць, ці ж гэта старому чалавеку на чупарачках сядзець, ногі адбярэ. Баранава.. . Чупачкі мн.: на чупачкі. На дыбачкі, на пальчыкі. Хоча бы-ць большай, та усе на чупачкі падмошчваяцца. Жукевічы. Я на чупачках паціху прашла, каб іх не разбудзіць, i жывей лягла. Грабяні. Чупірідла н. груб. Страшыдла, страхоцце; пачвара. Г эта ні баба, а неко чупірадло, дзе ён такую i знайшоў... Балічы. Чухме'ль м. пагард. Неахайны чалавек. Чухмель, ён рэтко калі мыяцца, так i ходзіць. Адэльск. Чухмоліцца незак. 1. Чухацца. Тулькі што чысту сарочку надзеў, бачу ізноў нешто чухмоліцца. Кунцаўшчына. 2. перан. Марудзіць. Hi трэбо чухмоліцца, a зьбірай свае рэчы i йдзі жывей. Каўпакі. Чучак м. Тумак, кухталь; штуршок. Аля ж i надаваў яму чучакоў, будзя ведаць, як лесьці ў чужоё. Некрашы. Чучарапка ж. Смоўж, балацянік звычайны з вежападобнай ракавінай, які жыве ў сажалках, у прыбярэжных зонах рэк. Чучарапка жыве ў затоках Нёмна. Пустыя чучар.апкі зьбіралі, гулялі імі, як дзецьмі былі. Прыгодзічы. Чучка ж. Верх сагнутага сустава пальца. Як упаў, хвароба на яго, та чысто чучаке пааббіваў, во, аш кроў цячэ. Гібулічы. Чушка ж. дзіц. Свінка, парася. Хадзем, сынок, я табе маленькую чушку пакажу, во, там яна бегая. Зарубічы. Чыкілдаць незак. Ісці кульгаючы, чыкільгаць. Даволі табе чыкілдаць, хадзі падвязу, усераўно паражняком еду. Пілюкі. Чынаваціна ж. Самаробная тканіна з самага горшага гатунку ільну. 3 чынаваціны мы тулькі мяшке шылі, а нікаторыя i конскія торбы. Караневічы. Чыны (чынэ) мн. Дзве часткі асновы, паміж якімі прасоўваецца чаўнок. Як добро на панажэ наступіш, та i чынэ большыя, лёхко чаўноўпралазіць. Цвіклічы. Чыпурыцца незак. Прыбірацца, прыхарашвацца; прыгожа адзявацца. Яна нешто стала чыпурыцца, відаць, хоча яму спадабацца. Сіўкава. Чыпурыцца, як вош на марозі. Свіслач. Чыслінка ж. Некалькі нітак, складзеных удоўж; адна з частак, на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

чаўно^пралазіць, чужан^ц
9 👁
 ◀  / 246  ▶