доўгі час быў чварагранны гаршчок. Эйсманты. Чварак м. устар. Дом ў маёнтку, у якім жылі дваровыя слугі, парабкі. Усе парапкі ў нашаго пана жылі ў адным чварку, мо сем'яў дзесяць, ці больш. Зарубічы. Чварыць (чвэрыць) незак. Выдумляць, гаварыць няпраўду, глупства. Гэты дзядзько мусі чварыць, ні так усё было, як ён кажа. Ахрымаўцы. Як пачаў чвэрыць, та мы за голавы браліса, як можно так глатко дурыць людзей. Клачкі. Чвэклы мн. Драўляныл цвічкі, якімі падбіваюць падэшву абутку, гвазды. Каб чвэклы добро ішлі ў падошву, та я спачатку тыкаю іх у. мыло, а тады ўжэ забіваю. Індура. Чвэртка ж. Бутэлька гарэлкі ёмістасцю ў чвэрць літра. Мы прынясем сабе чвзртку i вып'ям удвох, нам будзя даволі, бо я много ні п'ю. Адэльск. Чвэхаць незак. Чмыхаць (пра цягнік). Глядзі, паравоз нешто цяшко цягня, ледво чвэхая, ідзе. Батароўка. Чкэ-чкэ-чкэ! Вокліч, якім падзываюць свіней. Маці, як пакліча „чкэ-чкэ-чкэ!..", так свіня, як могуць, бягуць с поля дахаты. Біброўнікі. Члунак м. Сустаў. Нешто ў члунках круціць, мо дзе які раматызм прыстае. Кавалічы. Чмарыць незак. Чмурыць. Кап хоць, праўда, чмарыць умеў, а то нясе ijeKy ерась. Кунцаўшчына. ' Чмоніць незак. Выдумляць, гаварыць няпраўду, глупства. Што ты чмоніш, гэта ж-зусім ні так было, як ты пляцеш. Белева. Чмохкаць незак. Цмокаць. Паршучка некаго ніўдачнаго купілі, дасі еўьць, та тулькі чмохкая, ні есыдь. Аульс. Чмэхаць незак. Курыць, пускаць дым з люлькі.Пакінь чмэхаць накурыў, што ў xau,i ні дыхнуць. Свіслач. Чобаты мн. Галоўкі; боты з адрэзэнымі халявамі. Во, ат старых ботаў тулькі чобаты засталіса, добро каля хаты хадзіць. Бакуны. Чорны бэз - бузіна, куставая расяіна з чорнымі ягадамі. 3 чорнаго бэзу мы ўсе сікаўкі сабе рабілі, ходзім i адзін аднаго абліваям вадой. Кунцаўшчына. Чорны хлеб устар. - хлеб з прымяссю мякіны i іншых сурагатаў. Мне баба казала,'штс некалі пяклі чорны хлеб, у ім была толькі палова жыта, другая палова - з мякіны, жалудоў i бульбы. Лаша. Чосанкі мн. Самаробныя валёнкі. Я сам чосанкі рабіў, за вечар пар ўзьве скачаяш. Ласосна. Чоўкаць незак. Марудна жаваць ежу. Ты ўжэ чоўкаяш, як стары, хібаўзубоў ні маяш? Ты ж яшчэ малады. Батароўка. Чохмаццз. незак. 1. Чухаида. Ты чо гэта чохмаяса, мо дзе якой каросты набраўсо? Баброўнікі. 2. Марудзіць. Hi чохмайса, а жывей прыбірайса i ець, людзі даўно паехалі. Казловічы. Чуган м. Чыгун (гаршчок). Насып у чуган бульбы ды пастаў у
Дадатковыя словы
выпям, е^ьць, семяў, хіба^зубоў
2 👁