Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
танні. Чаранок гэты зр аб іўс сухой бярозы, думаю, што моцны будзя, можаш капаць. Мількаўшчына. Чарапаха ж. Рапуха. Чарапаха ў норах жыве, пчолаў хватая, я сам бачыў, як прылезла да лятка i хацела пчол лавіць. Табольская Будка., Чарапкацца незак. 1. Драпацца. Чую, нехто стаў чарапкацца, каль я аччыніў дзьверы, a зноў бачу - наша кацяня. Грайдзічы. 2. Карабкацца, узлазіць з цяжкасцю. На гару як стаў чарапкацца, та ледво ўзьлес, так было сліско. Агароднікі. Чарапок м. устар. 1. Чарка. Давай ашчэ па аднаму чарапку вып'ям, ні замного будзя. Лаша. 2. Галава ж. перан. Як я бачу, твой чарапок зусім ні варыць, нічого ты ні разумеяш. Кунцаўшчына. Чарассядзельнік м. Частка конскай вупражы', рэмень, працягнуты ад адной аглоблі да другой цераз падсядзёлак. Я заўсёды стараюса мацней падцягнуць чарассядзельнік, каб едучы, аглоблі ні бэнталіса. Бандары. Чарвене н. Адкладка пчалінай маткай яечак у ячэі. Як чарвеня роўно, адразу відаць, што маладая матка, добро чарвіць. Грынёўка. * Чаркаваць незак. Выпіваць (пра гарэлку). Яны часьценько сабе зьбяру.цца, ды давай чаркаваць. Горніца. Чаромуха ж. Чаромха. Кажуць, што кара чаромухі памагая ад немачы, трэбо парыць i піць па адной шклянцы ў дзень. Капцёўка. Чаропка ж. Макацёр; гліняная пасудзіна, у якой труць мак. Ціпер каб i хацеў чаропку купіць, та ні купіш, у магазінах ні прадаюць. Пагараны. На куцю маці насыпля ў чаропку маку, а я качалкам тру, пакуль ўелы ні станя. Кашэўнікі. Часнык м. Часнок. Hi еш часныку - з рота ні будзя смярдзець (прымуўка). Гібулічы. Часы мн. Гадзіннік. Хто тыя часы знаў, а ціпер кожно дзіця на руцэ носіць, ведая, каторы час. Скамарошкі. Чаўнык м. Чаўнок. Гэты чаўнык век будзя служыць, хіба ён зношваяцца, як помню, та такі ён. Капцёўка. Чаўпсці незак. Чаўпці. Што ты чаўпеш з гэтымі дзяцьмі, пат старасьць яны табе за ўсё гэта атплацяць. Сухмяні. Чацвяртак м. Чацвёртая частка зямельнага надзелу (каля 3 га). Як бацько памёр, та яны падзялілі землю, ледво па чацьвяртаку прышлоса на кожнаго. Кавалічы. ЧачоЧка ж. Камлёвая частка бярозы з цвёрдай i пакручастай драўнінай. Як парабіў чаранке да долатаў ш чачоткі, та i ціпер служаць, ні адзін ні раскалоўса. Дарашэвічы. Чашчавік м. Падбярозавік. Адных чашчавікоў кош набраў, ледво дахаты прынёс. Пагараны. Чварагранны прым. Чатырохгранны, які мае чатыры грані. Помню, даўней прадаваліса i чварагранныя гаршке, у міне самой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпям, прым^ўка
8 👁
 ◀  / 246  ▶