Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Ціп-ціп! Ту-ту-ту i выкл. Вокліч, якім падзываюць курэй. Ціп-ціп! Ту-ту-ту!, курачкі. Лойкі. Ціпцюх м. 1. Кволы, фізічна недаразвіты чалавек. Які зь яго кавалер, ціпцюх некі. Рыбніца. 2. Пампон. Купіў шапку хлопцу з ціпцюхом, та толькі бяды набраўса, кожны палохая хлопца, што адарве. Луцкаўляны. Цмэнтаж м. Могілкі, могільнік. Мой тато ні тут, на Парэцкум цмэнтажэ пахованы. м. Парэчча. Цубаніць незак. Барабаніць, сячы. Дождж усю ноч цубаніў па блясі, спаць ні даваў. Кунцаўшчына. Цуба'сіць незак. груб. Моцна біць. Здаецца й хмара нівелька была, а град як пачаў цубасіць, та чуць ні ўсё жыто палажыў. Малая Жорнаўка. Цуглей м. Цуглі. Я заўсёды даю цуглей у зубы каню i еду сабе, ужэ ні панясе. Азяркі. Гатовых цуглей ні было, та я ў каваля сваго заказваў. Грандзічы. Цугундар м. Цуглі. У нас палахлівы конь быў, та заўсёды цугундар давалі, бо машын натто баяўсо. Кунцаўшчына. Цукер (цукяр) м. Цукар. Hi было за што цукяр купіць, каву c caхарынай пілі. Караневічы. Цуке'рнік м. устар. Прадавец цукерак. Як фэст, та цукернікі як пастануць з цукеркамі пат касьцёлам, ні прайсьці, так i заманьваюць згуляць, каб абдурыць. Індура, Цундала (цундало) м., н. Той, хто любіць бадзяцца, хадзіць без справы. Цундало, ты дзе гэта цэлы дзень цундаяш, у хаці ні прыпыняясз? Гродна. Цундаць незак. Хадзіць, бадзяцца без справы. Прывык халернік цундаць, пад'есьць толькі i зноў недзі цундая. Рацічы. Цунтар м. Спаленая ільняная або баваўняная анучка для крэсіва. Я цунтар насіў у пудэльчыку, паложыш на крэмянь i красаяш, пакуль загарыцца. Кунцаўшчына. Цыбаўты прым. Цыбаты. А што гэта за цыбасты хлопяц каля цібе ўвінаўсо, ці с Капцёўкі які? Караневічы. Цыбы мн. жарт. Доўгія ногі. Ты дзе свае цыбы суняш, тут i так німа дзе прайсьці. Сухая Даліна. Ць'івіль м. Цывільны, не ваенны чалавек. А каля жаўнераў адзін цывіль усе цёрса, я думаў, што загатавіцяль які. Занявічы. Цыганок м. Дэталь у калаўроце ў выглядзе планкі, якая прыводзіць у рух вялікае кола. Цыганок нешто бэнтаяцца, гэта ні работа, прасьці німа як. Брузгі. Цымас м. Цымус, салодкая яўрэйская ежа, прыгатаваная з бручкі, морквы, яек на гусіным шмальцы. Цымасу я ні каштаваў, толькі бачыў як яго елі, жоўты такі. Пракопавічы. 2. Вельмі смачны, непараўнальны, непераўзыдзены па смакавых якасцях. Hy, што як на смак? - Цымас, я ш табе казаў, што каяцца ні будзяш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падесьць, ту-ту-тў, цыба^ты, цьівіль
2 👁
 ◀  / 246  ▶