Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
цаўшчына. Цвічыць незак. Дрэсіраваць, муштраваць. Каб цібе цьвічыў мужык так, як мой Косьця, та ты па вяровачцы хадзіла п. Рагачы. Цекунец м. Сыпучы пясок. Цекунец на дарозі, конь ледво вое цягня. Ліхачы. Целяпайло н. Чалавек, які вельмі марудна ўсё робіць. Цяляпайло нейкі,#робіць як мокро гарыць. Рудавіцы. Целяпацца незак. Марудзіць, рабіць вельмі павольна. Цяляпаяцца ў гародзі - i то добро, усе неку работу робіць. Жылічы. Целяпей м. зневаж. Целяпень. Сякі-такі целяпей - i то будзе ляпей (выслоўе) Гібулічы. Ці ж гэты целяпей чаго даб'ецца, яго самого трэбо піхаць у плечы, каб дзе йшоў. Солы. Ценжар м. Цяжар. Ці ж гэта бабi такі ценжар падымаць, сам бяры. Карозічы. Цёрмяць ж. Кастра, кастрыца, адходы ад лёну, канапель. Мы цермяцю падрубы ў хаці апсыпалі, на столь сыпалі, каб цяплей было. Бандары. Церпкі прым. Даўкі, які выклікае аскому. Ці ж гэта грушы, яны церпкія, есьці ні можно. Малахавічы. Цёнг.м. 1. Цяга ў печы. Цёнгу зусім німа, паглядзі, мо люфта завалілася сажай. Кавалічы. 2. Скразняк, пройма. Зачыні акно, а то цёнг некі, шыю можа скруціць. Зарубічы. Адным цёнгам безупынна, бесперапынна, бесперастанку; увесь час. Hi даваў жыць, адным цёнгам крычаў; паедзям да цёткі i паедзям. Кругляны., Цёнгле прысл. Пастаянна, заўсёды, увесь час. Ён цёнгле абадраны хадзіў, жонка зусім ні глядзела. Агароднікі. У міне цёнгле есьцу работа, гэта як рабіць ні хочаш та яе німа. Каленікі. Цёпкацца незак. Растрэпвацца, раскалмачвацца. Што ты хусьцінку ні зарубіла, бераге ш цёпкаюцца, ці часу табе німа? Грыўкі. Цёска ж. Лучына. Я ашчэ сам помню, як у дзеда Матука цёскамі ў хаці сьвяцілі. КалбасІна. ЦГбрыць незак. неадабр. Красці, браць чужое. Ох, i цібрыць ён майстару, так i глядзіць, дзе што ні так ляжьіць. Індура. Ціліфон м. Тэлефон. Ціпер Мішы ціліфон маглі правясьці, бо дзяпутатам выбралі. Дзевятоўка. Ціпер (ціперака, ціперачы) прысл. Цяпер. Ціпер стало жыць добро, гультае i тыя бес хлеба ні жывуць. Баброўнікі. Ідзеця ціпер палуднаваць, а работа ў лес ні ўцячэ. Балічы. Ціперака яму ні да вяселя, калі хата згарэла. Малая Капліца. Ціперачы маям хлеб i да хлеба. Кукалі. Ціпослівы прым. Мітуслівы, паспешлівы, хапатлівы. Яна нека ціпясьліва, паніку падымя зь нічого, бегая, а што рабіць - сама ні ведая. Рудавіцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабецца, ціпбслівы
4 👁
 ◀  / 246  ▶