Лаша. Цынгяль м. Курок, спускавы кручок. Ён нізнарок націснуў на цынгяль, так дубальтоўка i высмаліла, чысто дзіцей перапалохаў. Г родна. , Цынтрыфуга ж. Цэнтрыфуга, медагрнка. У нас цынтрыфуга на дзьве рамкі, a бываюць i на чатэры, даражэйшыя. Грынёўка. Цынцылея ж. Травяністая расліна сямейства макавых, з жоўтымі кветкамі падтыннік, чыстацел. Цынцылея ўсюды расьце, пат плотам, на сьметніку ў нас расла, ад экзэмы, кажуць, памагая. Кунцаўшчына. Цыранка ж. Невялікая дзікая качка, чырок. Зь зімы, як наляціць у лух уыранак, та вады ні знаць, столькі іх было. Сухая Даліна. Цыркяль м. Цыркуль. Цыркяль кожны меў, бес цыркяля дна ў дзешцы ні ўставіш. Азяркі, Грандзічы. Цыцалы мн. Невялічкая квадратная скураная скрыначка, якую яўрэі ў час малення прывязвалі на левую руку, або прымацоўвалі да ілба. Як у нас Лэйшко печ рабіў, та нам дзецям натто было страшно, як ён маліўса, крычаў нешто з цыцаламі на лобі. Кунцаўшчына. Цьма ж. Маленькі начны матылёк. Зачыняй акно, а то ізноў цьма наляціць. Рацічы. Цэбаць незак. жарт., неадабр. Ісці вялікімі крокамі.Тэты магазын яму, відаць, аш пахня, што ён зраня да яго так i цэбая. Лаша. Цэбер м. Цэбар. У нас адзін цэбер быў, што трэбо было ўдвох нясьці, адзін ні даваў рады. Галавачы. Цэлкі прым. Меткі, трапны. Я, брат, ні цэлкі, колькі ні страдяў, аніяк у цэль ні пападаў. Галаўнічы. Цэрква ж. Царква. Кажуць, Лашанская цэрква ашчэ за паншчыны была, пры некім Ханькоўскім бацюшцы. Лаша. Цэўка ж. Трубчастая частка галёначнай косці. Цэўка зрасласа, аля як на перамену пагоды,.та нага ўсяроўно ныя. Дарашэвічы. Цюкаць незак. Ісці (пра гадзіннік). Глядзі, часэ ледво цюкаюць, мусі, стануць. Каўпакі. Цю'нькі мн. Хатні мяккі сялянскі абутак, звязаны з тоўстых нітак. У хаці ў цюньках файно хадзіць, i лёхко, i ногі ні мерзнуць. Шэмбелеўцы. Цюркач м. Цвыркун. Хвароба на яго, цюркач як завядзецца ў хаці, та яго ўжэ ні выжаняш, ні дасьць заснуць. Гродна. Цюрыш выкл. Вокліч, якім адганяюць куранят. Цюрыш! A цюрыш! Вы кудьггэта лезяця! Кунцаушчына. Цюхна ж. Безхарактарны,няўклюдны чалавек. Прападзе, аддалі замуж за гэтаго цюхну, a ціпер што хочаш рабі. Рагачы. Цюцельку прысл. Трошкі, крышку. Да твае рубашкі цюцельку матэрыі ні хватая, трэбо дакупіць. Свіслач. Цю-цю-на! выкл. Вокліч, якім падзываюць сабаку. Цю-цю-на
Дадатковыя словы
кўдьггэта, цюнькі
1 👁