Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
як малыя былі, халы даваў пакаштаваць нам, прывозіў зь індоры. Белева. Хамуль - хамуль зак. Ціхенька, непрыкметна (уцячы, сысці з вачэй). Як паглядзеў што б'юцца, та ён, доўго ні чакаючы, хамульхамуль дый с хаты, тулькі яго й бачылі. Рагачы. Халява ж. перан. груб. Горла, рот. Ты чо гэта сваю халяву дзярэш, разышоўсо! Дубоўка. Халярысты прым. Халярычны, гарачы, я к i легка ўзбуджаецца. Аля ж i халярысты чалавек, абы што - так i ўскіпіць. Бакуны. Хапун1 м. 1. Яўрэйскае рэлігійнае свята перад Новым годам. У яўрэяў, мусі, зарас хапун будзя, зноў усю ноч маліцца будуць. Пракопавічы. 2. Міфічная асоба ў выглядзе чорта (д'ябла), якая ў час свята - Хапуна хапае людзей. Усяроўно хапун вас знойдзя, нідзе Hj дзеняцяса. Круглікі. Хапуну м. 1. Мужчынская верхняя кароткая вопратка, бекеша. Надзеняш сабе хапун у дарозі, i ўжэ ні халадно. Сапоцкін. 2. Бурка. Пагода ці ніпагода, а свой хапун у дарозі ні пашкодзіць. Копанькі. Харанючкі мн. Кураняты, я к i я курыца вывела без ведама гаспадароў. Сваіх курэй было даволі, а тут ашчэ курыца харанючак лрывяла. Карозічы. Харашаць незак. Кастрыраваць, пакладаць. Наш тато сам ўмеў харашаць паршучкоў, нават другім харашаў, як прасілі. Свіслач. Харашэ прысл. Хораша, прыгожа. Век харашэ ні праходзіш i смашноўі пераясі (прымаўка) Горніца. Харляк м. Хваравіты чалавек. От, некі харляк, усе кашляя, аткуль будзя ў яго сіла. Балічы. Харонга ж. Харугава, пратэса. Як велько свято, та вакол цэрквы с красным ходам хадзілі, c харонгамі. Свіслач. ХІхаль м. Вялікая луста. Зарас вячэра будзя, а ён узяў хахаль хлеба i есьць. Балічы. Хваіна ж. Хвойнік. Hi гаралі, та хваіна паварыстала, плугам ні ўгарэш. Свіслач. Хва'лявіць незак. Валяць сукно ў валюшні. Хваляваць сукно ні так просто, на гэто машыны рьпецыяльныя патрэбны, у хаці гэтаго ні зробіш. £1ойкі. Хваравека м. i ж. Хваравіты чалавек. ён хваравека, колькі ні жыве, таусё хварэя. Сонічы. Хвашчай м. Хвошч. Хвашчай у саломі, файна будзя сечка. Кунцаўшчына. Хімеры мн. Капрызы, выдумкі; дзівацтва. Ат тваіх хімераў галава кругам ходзіць, ты сам ні ведаяш, чаго хочаш. Лаша. Хлапчік м. Хлопчык, хлапчук. Хлапчак некі прыходзіў да нас, нечаго ў гэты прасіў. Сінявічы. Хл£б м. Хлеб. Мы елі хлеб траякі: чорны, белы i ніякі (прымаўка). Пагараны. Хлеб адданы - пра цяжкае жыццё, долю. Хлеб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, вбпратка, дябла, смашно^і, хап^н, хвалявіць
1 👁
 ◀  / 246  ▶