Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
най хаці дзьверы філінговыя, ні то, што некалі было. Саломенка. Флёндра ж. лаянк. Любіцель прагульвацца, сноўдацца без патрэбы. Флёндра, ты дзе гэта валомышса, прыпынку табе німа! Цвіклічы. t Францік м. Франт. Францік, ён першы некалі ў Лунай боты сабе заказаў. Лугавая. Нашаго Стася ўсе францікам называлі, бо харашэ хаўзіў. Лугавая. Фрэндзлі мн. Фрэнзлі. Настольнік з фрэндзлямі засьцялі, людзі зарас прыдуць. Луцкаўляны. Фугуўнік м. Невялікі гэбель для выбаркі пазоў (фугаў) у гонце. Фугоўнік, як добро бярэ, та гонту ўміг дапасуяш адна да адной, глатко прыдзецца. Рыбніца. Фультон м. Сталярная пілка з малымі зубамі для апрацоўкі тонкі* дэталей. Гэты фультон я берагу, сталь натто добра, швэцкая.ўЦзекалавічы. Фура ж. Поуны воз. Цэлу фуру збожа прадаў, а грошай мало, бо танно яно ў гэтым року. Брузгі. Футрына ж. Аснова акна, дзвярэй. Футрыны у вокнах зусім пагнілі, мусі, трэбо новыя ўстаўляць. Жукевічы. Фэ'йчар м. Фельчар. Антасёва дачка, ведаяш, за некаго фэйчара вышла, у Гродні жыве. Зарубічы. Фэляр м. Загана, брак, дэфект.Тэты конь, відаць, фэляр мая, бо мало за яго просіць. Казіміроўка. Фэсткі мн. устар. Семя сланечніка. Хвароба, за цэлы вечар фэсткаў паналушчваюць, панакідаюць, а ты падмятай за імі. Рагачы. X Хаванкі мн. Хованкі. Хлопцы, давайця ў хаванкі гуляць. Калбасіна. и Хаваць незак. Гадаваць, утрымліваць. У прошлум року мы аш троя цял«іт хавалі, файныя цялушачкі былі. Кулёўцы. Хадакі мн., адз. хадак. м. 1. Абутак на драўлянай падэшве. Пры паляках хадаке ўсе насілі, куплялі ў Скідалі. Саволеўка. 2. Скураны абутак, які святам насіла мясцовая шляхта. У хадаках толькі да касьцёла хадзілі, пасля клалі ў пучке саломы, каб ні псаваліса. Занявічы. З. Лапці. Зробіш сабе хадаке з лыка й ходзіш, пакуль ні парвуіўца. Ахрымаўцы. Хадун м. Хадок. Які зь яго хадун, ён, як жыве, пехатой ні хадзіў, yce езьдзіў. Зарубічы. Хазан (хазын) м. устар. Служыцель культу ў яўрэйскай рэлігійнай абшчыне, які за аплату забіваў птушак. Каля нас жыў хазан, як пачнуць нясьці куры, та той ні пасьпяваў рэзаць. Азёры. Хазын, кажуць, сьпярша памоліцца, а тады курэй рэжа. Табольская Будка. Хала ж.Здобная булка (пірог), якую пяклі яўрэі на свята. Іршко
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кая.^цзекалавічы, парвуі^ца, фуг^ўнік, ха^зіў
3 👁
 ◀  / 246  ▶