Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Пагараны. Ушыпуліцца зак. Уціснуцца. Людзей поўна хата была, ледво змог ушыпуліцца паміж імі, далесьЦі да стала, індура. Ушытка ж. Шыцік, рачны маленькі чарвяк, які жыве ў рухомым доміку-трубачцы. Ушытка бывав чорна i жоўта.На жоўту ушытку рыба лепяй ловіцца. Ласосна. Укін м. Мінога ручаёвая (падклас рыбападобных жывёл). Уюнэ у рэццы на пераездах круцяцца - пара лён сеяць (нар. прыкмета). Лаша., * Файтлапа м. груб. Нязграбны чалавек. Гэтаго файтлапу i да войска ні ўзялі, бо што ён там рабіць будзя. Квасоўка. Фалдаванка ж. чСпадніца, пашытая ў фалды, складкі.*У маёй мамы ашчэ нідаўно фалдаванка была, святам надзявала. Эйсманты. , Фальбанка ж. Саматканая спадніца, пашытая ў складкі. Помню, як яна да нас першы рас прышла, та была маладой, у фальбанцы пекнай. Караневічы. Фалюш (фолюш) м. Валюшня, валюш; майстэрня, у якой валяюць сукно. Тато сукно вазіў валяць аж да Лунай, там фалюш быў. Свіслач. Кажуць, найлепшы фалюш быў каля Гродна, але мы туды сукна валяць ні вазілі. Каўпакі. Фолюш, дый фолюш называюць, а я й ні ведаў, што ў ім сукно валілі. Ласосна. Фанар м. Ліхтар. Як трэбо было хутко, та нашыя мушчыны й пры фанарэ малацілі. Хамякі. Фарбарня ж. Фарбавальня. У Скідзялі фарбарню трымаў Есяль, на які хочуш коляр фарбаваць можно было. Загорцы. Фаролёнка ж. Спадніца з саматканага фарбаванага сукна. Гэта хто багацейшы, та фаролёнку насіў, а мы - простыя андараке. Струбка. Фарфал м. Брак, памылка. Ну, брат, нічого ні зробіш - фарфал, трэбо наново рабіць. Рацічы. Фатыга ж. Клопат, турбота, справа. Як кажуць, за дзянькуя ніц ні купя, за фатыгу трэбо заплацідь, кап крыўды ні было. Скрынікі. Фах м. Спецыяльнасць, прафесія. Добро, калі маяш у руках які-нібуць фах, з голаду прападзеш. Пракопавічы. Фацат м. Франт, моднік. Знюхаласа з гэтым фацатам, рады німа, ідзе i йдзе. Ласосна. Фіга ж. перан. Невялікі скрутлк апрацаванага лёну. На кудзелю, як робіш, та больш як тры фігі лёну йшло. Забагонікі. Філінг м. Тонкая мастацкая апрацоўка вырабаў з дрэва; разьба па дрэву. Дзьверцы да шафы i то ў філінг зрабіў, ні так сабе. Дзекалавічы. Філінговы прым. Фігурны, па-мастацку. зроблены. Ціпер у кож
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

фарблёнка, фарблёнку, хоч^ш
1 👁
 ◀  / 246  ▶