Уторы мн. Спецыяльныя выразы ў клепках для ўстаўкі дна ў бандарскіх вырабах. Я, як устаўляю ў бочку дно, та стараюсо, каб шчыльно ўваходзіло ў ўторы, каб ніякага лёзу ні было. Бандары. УтЛкі мн. Боты, у якіх да старых халяваў прышыты новыя перады. Халявы ашчэ добрыя, трэбо заказаць, каб Алтар уточкі зрабіў, можа ашчэ з рок які прахаджу. Белява. Ўтраніца ж. Заранка, ранішняя зорка. Пдглядзі, утраніца ўзышла, на сьвет будзя занімацца. Бакуны. Утранцацца незак. Умешвацца. Я ў гэту справу ні буду ўтранцацца, хай робяць, як хочуць. Рацічы. Ухайдікаць зак. груб. Забіць, забіць напавал, зарэзаць. Нашто нам мэнчыцца, давай лепш клікням свінабоя, i ён нам раз-два паршука ўхайдакая. Паша. Ухо'даваць зак. Забіць, зарэзаць. Глядзі, бычка ўміг уходавалі, ані мэкнуў, тулькі нагамі дрыгануў. Грыўкі. Уце'нты прым. Упарты, зацяты. А то ш чвлавек уценты, як упрэцца, та хоць кала яму на галаве цяшы. Бандары. Уця'цца зак. Займець злосць, неўзлюбіць, уз'есціся. Я ведаю, за што ён на міне ўцяўсо - за тоё, што праўду ў гочы яму сказаў.Адэльск.ў, Уцяць зак. Укусіць. Уцяў сабака, аш кроў пайшла, ледво ўтаймавалі. Рудавіцы. Учаперыцца зак. Моцна учапіцца. Дзіця, як учаперыласо за матку, та немяц ніяк ні мог адарваць, так i застрэліў. Скідаль. Учурака прысл. Учора. Учорака хлопцаў да войска атпраўлялі з музыкай, сваякоў много было. Верцялішкі. Учэпісты прым. Задзірысты, задзірлівы, схільны да боек, сварак. Hy й чалавек учэпісты, абы за што, так i прычэпіцца, так i завядзецца. Кавальцы. Ушалка ж. Арэлі. Як малымі былі, та зробім сабе ўшалку i ўшаемсо цэлы дзень, пакуль маці ні пакліча. Копанькі. Ушвалак м. Дубіна, друк, тоўстая палка. У міне ў руках быў добры ўшвалак, хай, думаю, тулькі паткнецца паліцыянт. Белева. 2. перан. Здаровы, мажны чалавек. Што й казаць, добры ўшвалак, ягоўусе баяліса навокрух. Кунцаўшчына. Ушлы прым. 1. Слабы фіз.ічна, недаразвіты. Куранята ў гэтым року зусім некія ушлыя, мусі зь іх нічого ні будзя, паздыхаюць. Дубоўка. 2. Хітры, пранырлівы. Аля ж i ушлы, тулькі i глядзіць, кап каго абудурыць, упісаць у дурні. Баранава. Ушпарыць зак. Моцна ўдарыць. Ён як ушпарыць пугай na кабылі, так тая панясла, што, думалі, калёса паспадаюць. Казіміроўка. Ушчапіць зак. Прышчапіць. На весну трэбо будзя ўшчапіць гэту дзічку, хай расьце; ні я, та можа дзеці пр.ыждуць. Каменка. Ушчэпка ж. Прышчэп, прышчэпка, прышчэпленая расліна. У міне ўшчзпка за рок больш як на мэтар вырасла, але вецяр зламаў
Дадатковыя словы
аб^дурыць, узесціся, уходаваць, уцяцца, уч^рака, яго^ўсе
1 👁