Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
адданы, я'кім хлебам карміў ён сваіх бацькоў, такім хлебам кормяць i яго родныя дзеці. Свіслач. Хлеб пытляваны - хлеб з прасеяннай жытняй мукі. Нават з багатых рэтко хто хлеп пытляваны пёк, гэта хібо калі святам тулькі. Луцкаўляны. Хлеб сітні - паўпшанічны хлеб. Сітняго хлеба ніхто ні пёк, яго ў мястэчках куплялі. Рагачы. Ідзем, Гарцём, c паўфунта хлеба сітняго купім, зьзямо. Кунцаўшчына. Хлеб пчаліны - пылок, які пчолы збіраюць на кветках. Бес хлеба пчалінаго пчолы ні перазімуюць, трэбо хоць дзьве рамкіўна зіму паставіць. Грынёўка. , Хлебны пірог. Перапечка, невялікі хлеб у выглядзе аладкі. Для нас, дзіцей, хлебны пірог быў самы найсмашнейшы, мы яго ждалі як нівядомо чаго. Клінчаны. Хлюкаце'ць незак. Ціха булькацець, пералівацца. Нешто ў адной нашай курыцы ў горлі пачало хлюкацець, ні есьць нічого. Гібулічы. Хляба ж. Худая, схуднелая істота (чалавек, жывёліна). Кабыла хляба нека, як ні кармі, усяроўно галодна, баке ўпаўшыя. На ёй далёко ні заедзяш. Рацічы. Хлябак м. устар. Сумка, у якой салдаты панскай Польшчы насілі хлеб. У маго дзеда ашчэ ў ціпер есьць хлябак, хлеб носіць, як кароў пасе. Аульс. Хлябусцець незак. Пералівацца, хлюпаць. Высьнякай нос дзіцяці, а то хлябусьціць, ні можа сапсьці бедно. Гарны. Ходка (хотка) ж. Снапы, прыгатаваныя на адзін абмалот у малатарню. Толькі за адну хотку вымалаціліў больш дзьвух коп жыта. Баброўнікі. Храбуст (храбушч) м. Лугавая расліна з шырокімі крохкімі лістамі. Храбуст коні добро елі, а мы нават сьвіням давалі. Свіслач. У нас храбушч за зеля ні лічылі, бо другого зеля ўдоваль было. Кунцаўшчына. Храсток м. Расток. Храстке бульба папускала, трзбо садзіць. Дарашэвны. Храсціць незак. Прарошчваць. Мы бульбу заўсёды храсьцім, тады яна i ўзыходзіць раней. Віцькі. Хруля ж. Старая, худая. Хруля ні карова, дзе табе малака яна дасьць. Кругляны. Хрыбяціна ж. груб. Хрыбеціна. Myci так i будзяш вычаўпляць, пакуль хто хрыбяціну табе ні скруціць. Хлістовічы. Хрышчоны. м. Хросны бацька. Хрышчоны даўно памёр, а хрышчона ашчэ жыве, да нас прыходзіць. Квасоўка. Худашчавы прым. Хударлявы. Мой нігды тоўстым ні быў, заўсёды худашчавы, i ціпер такі. Саломенка. Худоба ж. Худзізна. От, нека худоба, поправы яму німа. Лаша. Хусця мн. Бялізна, пасцельнае адзенне. Я на рэццы хусьця мыла, на бярозу вешала (з народи, песні). Рудавіцы. Хунць ж. Ахвота. Нека хэнць падбіла міне схадзіць тады па гры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рамкі^на, х^нць, якім
2 👁
 ◀  / 246  ▶