трухіняя.ўдзе тут яго пагоніш. Кунцаўшчына. Трухлей м. Хваравіты чалавек. Ты паглядзі на гэтаго старого, здаецца, трухлей, аўсяроўно нешто робіць. Круглікі. Трухцець незак. Бегчы трушком, трухаць. Не жані так кабылы,а \o жарабя атстаня, бачыш, ледво трухціць. Рагачы. Трыба ж. Прасёка ў лесе для лакалізацыі ачага пажару ці размежавання лясных кварталаў. На трыбі ў гэтым року грыбоў много, як ройдзяш, та адных баравікоў кош прывалачэш. Копанькі. Трыбухі (трыбухе) мн. Вантробы. Трыбухе гэтаўжэ апошня яда была, безработныя толькі куплялі. Гродна. Трымкаць незак. Няўмела іграць на струнным інструменце, трынкаць. Кінуў бы трымкаць, ні ўмеяш, ні бярыса іграць. Белева. Трында м. i ж. Пустаслоў, пустамалот, балбатун. Гэты трында ўсё разнёс, распляскаў,'a ціпер на нас шышкі валяцца. Каленікі. Трындзіць (тырындзіць) незак. Пустасловіць, гаварыць абышто. Памаўчаў бы ляпей, чым трындзіць усяляко глупство. Баброўнікі. Што ты тырындзіш, ці ш гэта праўда была? Капцеўка. Трындола м. i ж. Toe, што i трында. Г эта трындола як пойдзя na хатах, та забудзяцца, што ў яго дзеці есьць. Рудавіцы. Трындоліць незак. Пустасловіць, гаварыць абы-што, несці лухту. От, трындоліш, што сліна да гуп прынясе. Квасоўка. Трынкаць незак. экспр. 1. Ісці частымі i дробнымі крокамі. Ты куды гэта ізноў трынкаяш, табе работы ў хаці німа, ці што? Лаша. 2. Выпіваць. Мой навучыўсо кажды дзень трынкаць, i рады німа. Зарубічы. Трынчык м. Невялікі рэмень, дзяга. Зараз як вазьму трынчык, та хутко вас паміру, каль ніяк ні памірыцяса. Кунцаўшчына. Трыца ж. Дэталь у калаўроце ў выглядзе драўлянага кольца, праз якое шнурам перадаецца рух шпульцы. Трыцу паткруці ляпей, а то шпулька добро ні цягня. Бакуны. Трэліць незак. Пустасловіць, гаварыць абы-што. Што ты трэліш, слухацца ні хочацца. Пяслі. Трэнты мн. Транты. Калі ты ўжэ скіняш гэтыя трэнты, у цібе што, адзежы лепшай німа? Палаткова. Трэпы мн. Басаножкі. Летам я ў трэпах заўсёды хаджу, бо нагам здаравей, ніпарыць. Занявічы. Тубалец м. Тутэйшы. Там ты ніякаго голасу ні маяш, бо ты ні тубаляц, ні тутэйшы. Кунцаўшчына. Ён лічыць сябе тубальцам, бо AayHojyT жыве. Рагачы. Тудой прысл. Тым месцам, той дарогай. Ляпей пойдзямо тудой, там будзя сушэй. Луцкаўляны. Тудэмі прысл. Туды. Тудэмі мы хадзілі некалі па грыбэ. Стральцы.', Тулькі, тулько, туко. прысл. Толькі. Мы чакалі тулькі, кап сцямнело. Баранава. Ен тулько й глядзіць, дзе хто да каго пайшоў
Дадатковыя словы
трухіняя.^дзе, трындбліць
1 👁