Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Малая Жорнаўка. Туко мы вышлі с хаты, азноў бачым - немцы ідуць. Азёры. Тумар м. Вялікі кавалак. Я ні шкадуючы дала хлеба пастуху, адрэзала цэлы тумар. Агароднікі. Туптаць незак. Тупаць, хадзіць паціху, не спяшаючыся. Цэлы дзень тупаў каля хаты, здаецца ніц ні рабіў, а ног ні чую. Круглікі. Турзаць незак. 1. Тузаць, торгаць, цягнуць. Яго ўсё жыця турзал!, ні дзіво, што здаровя німа. Рацічы. 2. Торгаць (пра боль). Нешто палуяц турзая, мусі, нарываць будзя. Рацічы. Туркацець незак. Утвараць характэрныя для жабаў-жарлянак гукі. Як выйдзяш вечарам за адрыну, та луг аж разлягаяцца, так жабы туркацяць. Кунцаўшчына. Туркаўка ж. Мядзведка. Туркаўка, як ціха пагода, та за нашымі гародамі туркаціць i туркаціць. Табольская Будка. Туркачэ мн., м. Жабы-ж'арлянкі. Туркачэ туркацяць - пара лён сеяць (нар. прыкмета). Хамякі. Турчак м. Toe, што i турак, туркаўка. Увесь вечар турчак туркаціцьу туркаціць, a дзе ён - ніхто ні знойдзя яго. Адэльск. Тутака прысл. Тут. Тутака вы ні перае'дзяця, броду німа, глыбокоў, Балічы. Тьіднічак м. Тыдзенчык. Каб яшчэ які тыднічак прайшоў, та больш пчолы ні раіліса. Дзекалавічы. ТИля прысл. Столькі. Тыля яго ўчылі, а розуму на капейку німа. Ласосна. . Тымчасова прысл. Часова, дачасу. Тымчасово прыладзіліса ў швагра жыць, а там - бачыць будзям. Батароўка. Тымчасовы прым. Часовы, непастаянны. Гэта работа ў міне тымчасова, трохі асвойчуса - лепшу знайду. Грыўкі. Тыраць незак. экспр. Цяжка працаваць. Каб я тыраў так як ты, та ўжэ даўно машыну меў бы. Вішняаец. Тысячны м. устар. Службовая асоба пры царскай уладзе. Тысячны падчыняуса асэсару, ён глядзеў, каб усюды парадак быў. Вялікае Дзямідкава. Тыць незак. Таўсцець. Яна нічого ні робіць, сядзіць у хаці, таму й тыя так. Каўпакі. Тэбяль м. 1. Драўляны шып, пры дапамозе якога злучаюць бярвёны ў сцяне. Як сьцены на тэблі добро ўзяты, та век будуць стаяць, ні выкруцяцца. Дзекалавічы. 2. Вялікі свердзел для выкручвання дзірак у бярвёнах пад тэблі. Я хатаў даўно ні стаўлю, а тэбаль хай будзя, мо спатрэбіцца. Дзекалавічы. Тэнча ж. Вясёлка. Кажуць, калі хто будзя стаяць бліска тэнчы, та яна схопіць i кіня на другі бок ракі. Бакуны. Тэнча воду збірая, латогту больш ні будзя. Мішкенікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жарлянкі, пал^яц, пераедзяця, тйля, тымчасбва, ціцьў
1 👁
 ◀  / 246  ▶