Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
каціса сухо. Свіслач. Трапач м. 1. Ручнік. Прынясі трапач, хай госьці рукі памыюць, вытруць. Гока. 2. перан. Пустаслоў, пустамалот, балбатун. Яму ніякай веры німа, гэта ш трапач, што хочаш нагаворыць. Лікоўка. Трапачка ж. Драўляная прылада ў выглядзе плоскай жэрдачкі для трапання лёну. Трапачку робяць з берасту, каб вашкай была i моцнай. Віцькі. Трасце н. зб. Тонкія пласцінкі ў бёрдах (дэталях кроснаў). Былі бёрда жалезныя, та ў іх трасьце жалезна, a ў дзеравяных - з цвёрдаго дзерава. Свіслач. Трасціна ж. Трыснёг, чарот. Як з бежанства прыехалі, та жалі трасьціну, вязалі парке i гэдак хаты крылі. Сухая Даліна. Мы, малымі, c трасьціны паплаўке сабе рабілі, плавалі на іх па рэццы.Лікоўка. Трахт м. Тракт, гасцінец, шлях. Гэты трахт ідзе з Адэльска на Кузьніцу, а тады на Белысток у Польшчу. Старая Дубавая. Траціны мн. Пілавінне. Пры паляках дораго дрова каштавалі, та нікаторыя траціны ў тартаку бралі i палілі імі. Ласосна. Трацяк м. 1. Старая мера зямлі (каля 4га). На трацяку ашчэ можно было жыць, а на чацьвяртаку - ужа цлшко, хлеба да каляд i таго'ні ставало. Кунцаўшчына. 2. Трэці па ліку. Hi прашло i паўгадзіны, як бачу, з гэтаго самаго вулля - ашчэ адзін рой, трацяк, вышаў, на трушу сеў. Гродна. 3. Дзіцячая гульня. 4. Галоўная фігураў гэтай гульні. Стаім па двоя, адзін за адным, a трэці, трацяк, ходзіць па кругу, кап стаць за кім, тады першы ўцякая. Кунцаўшуына. Тропнуць зак. Моцна стукнуць, ударыць. Дзіця зусім ні вінавато, a ён як тропня яго, i кап сказаў за што. Лаша. Трохсценак м. Прыбудоўка з трох сцен, трысцен. Прыставіў трохсценак да адрыны, будзя хоць гоўцам дзе стаяць. Кунцаўшчына. , . Трубіць незак. Сігналіць. Нешто машына пад акном іхнім трубіла, аля ніхто ні выходзіў. Пракопавічы. Трудніцца незак. Пакутаваць ад болю. Кажуць ён натто трудніўса, пакуль сканаў, грахі, відаць, ні давалі. Круглікі. Труды мн. Турботы, клопаты, намаганні. A колькі трудоў трэба было, пакуль хату паставілі. Баранава. Трунак м. Алкагольны напітак. Кожны трунак чалавеку шкодны, аля ўсяроўно п'юць. Занявічы. Трускаўкі мн., адз. трускаўка. Трускалкі. Я ў гэтым року за трускаўкі ўзяў рублёў трыста, о што трэбо садзіць, a ні бульбу. Зарыца. Трутбука ж. Трутнёўка. Myci, ў сінюм ўляі трутоўка завяласа, трутнёвыўасплот кладзе, як яе вывясьці. Грынёўка. Трухіняць незак. Бегчы трушком.ўгрухаць. Конь слабы, ледво
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць, тагоні, трутбўка, трутнёвы^асплот, трушком.^грухаць, трўнак, цаўш^ына
3 👁
 ◀  / 246  ▶