навучыш,рабіць. Сцяцкі. Стаўніца ж. Посуд ў выглядзе вялікай драўлянай бочкі для захавання збожжа. Насыплям поўну стаўніцу жыта, i нам на ўсю зіму на хлеп хватало, аж да новаго. Грандзічы. Навесну татко выбіраў c стаўніцы жыто, сыпаў на радзюшке, перасушваў. Батароўка. , Стаячка прысл. Стоячы. Я сам умеў стаячка на кабылі ехаць, станяш, трымаяса за повад i едзяш. Жылічы. Па снапэ я ў возі любіў стаячка ехаць, тулькі лейцамі над галавой пакручваяш, паганяяш. Літвінкі. Стварінне:стварэнняні знаць. Хтосьці брудны,забруджаны. На дзіцяці тваём стварэня ні знаць, недзі мусі ў шмаравідло ўлезло. Лікоўука. Стойка ж. Адзін з відаў дарожных павіннасцей пры панскай Польшчы (прадстаўленне фурманкі). Я сам адбываў стойку, як солтыс закажа, заедзяш i стаіш c канём, пакуль ні скажуць кагонібуць вясьці. Лаша. Столак м. Услончык, зэдлік. Во, вазьмі столак дый сяць каля цёплай печы, пагрэй плечы. Гібулічы. v Страва ж. Вадкая ежа. Я бес стравы ні магу й дня пражыць, хоць адзін раз мушу гарачаго паесьці. Бакуны. Стругнуць незак. Гразнуць, вязнуць, грузнуць. Тут багно, ногі страгнуць, падавайся лявей. Верцялішкі. Стракаваць незак. Уцякаць, ратуючыся ад нападу аваднёў (пра кароў). Каровы як пачнуць стракаваць, та ніхто іх ні ўтрымая, як могуць бягуць у кустэ, або дахат. Рагачы. Страмак м. Прылада ў выглядзе чатырохграннага шуфеля з доўгай ручкай для капания торфу. Страмаке рабілі ў кузьнях, закажет, i табеўробяць, які ты хочаш. Круглікі. Страмака i (страмотыч) прысл. Старчма, стаўма, старчаком. ён страмака ўпаў з рыштаваня i зламаў сабе ногу, ужэ трэці месяц, як ляжыць у гіпсі. Селюкі. Як зламаласа драбіні, так страмотыч i паляцеў, думалі - забіўсо, a ён'устаў i сьміецца. Калбасіна. Страміна ж. Круты схіл, абрыў, круча. Над Свіслачу, дзе коні пасьвілі, была такая страміна, што аж глядзець атрашно было, там тулькі берагулькі вадзіліса. Занявічы. Страх i (страшок) м. Страшыдла, злы дух, д'ябал. Усе баяліса дуба на панскум гародзі, ні йдзеця, казалі, каля таго дуба, ба страх у ім сядзіць. Парэчча. Ціхо, дзеткі, ні дурэйця, ба страшок прыдзя, забярэ. Свіслач. Страчыцца незак. Toe, што i стракаваць. Як настаня лето, та каровы так строчацца, пазалазяць у рэчку i стаяць аж да вечара. Літвінкі. Строк м. Авадзень. Гарачэ, строк на каровы нападая, рады ні дает, бегаюць хвастэ пазадзіраўшы. Рацічы
Дадатковыя словы
дябал, лікоў^ка, стр^гнуць, табе^робяць, ёнустаў
1 👁