Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Стромгалоў тірысл. Стрымгалоў, як мага. Як упякла пчала, та стромгалоў ляцеў да рэчкі, i адразу ў воду, баяўсо, каб ашчэ катора ні ўпякла. Казловічы. Стр£п м. Накладка на верхняй частцы саламянай страхі. Кап строп вецяр ні ззарваў, та я прывязаў яго латамі, наверх нават i каменя лажыў. Кунцаўшчына. Найлепшы строп - гэта c пырніку, ён як удяжацца, та ніякі дошч ні прамочыць. АлеШчы. Струмент (струмянт) м, Інструмент. начынне. За весну ўвесь струмянт дзеці парасцягалі, a ціпер рабіць ні маю чым. Дзекалавічы. Струпяшаць зак. Збуцвець, струхлець, спарахнець. Дзераво на хату як папаляжало, так i зусім ст|)упяшало, -на дрова i то ні гадзіцца. Рагачы. Кару зь дзерава аскрабі, а то можа струпяшаць, як доўго паляжыць. Віцькі. Стрыказа ж. Насякомае конік, якое скача i стракоча крыламі. Услыхайся, як стрыказа харашэ спявая. Забагонікі. Стрыек м. Брат бацькі. Заўтро да стрыйка ў госьці паедзямо, нас у. хаці iji застаняш. Пышкі. Стрымбуль м. 1. Сцябло расліны, пазбаўленае лістоты. Падло, каларацкі жук усё бульбавеня паеў, адны стрымбуле засталіса. Пагараны. 2. Хударлявы, празмерна высокі чалавек. Стрымбуль, ніякаго клёку ў ім німа, выцягнуло, як канапліну. Сіўкава. Стрымотыч прысл. Старчаком, старчма, стаўма. Як піхануў, так той стрымотыч c клаткі I паляцеў, ледво выцягнулі з вады. Круглікі. Стрынгал4т м. Хударлявы, празмерна высокі хлопец. Які зь яго хлопяц, стрынгалет некі, a, глядзі, якую дзеўку файну ўзяў. Кавалічы., Стрынгель м. Toe, што i стрынгалет. Ці яна здурэла, што за гэтаго стрынгеля замуж ідзе, што ёй сьвет ні мілы? Лаша. Стрыножак м. Трыножак. Летам мы ў пячэ ні палім, маці на стоыножку вячэру варыць. Баброўнікі. Стрыхавіць незак. Фармаваць, надаваць пэўную форму гліне. Я сам хадзіў да цагельні стрыхаваць цэглу, як наробіса, та ледво дахатьупрылезяш. Літвінкі. Стрыхар м. Той, хто фармуе цэглу. Самым лепшым стрыхарам у цагельні быў Антось Камлач, бо ён здаровы быў, па дзьве нормы,вырабляў. Сухая Даліна. Стрыхмус м. Рэйсмус. Гэты стрыхмус я, як маладым быў, зрабіўуа гэты ашчэ дзедаў, ён мне пакінуў. Агароднікі. Стрица i (стрычка) ж. Дэталь у калаўроце ў выглядзе транемісійнага невялічкага драўлянага кола. Паткруці ляпей стрыцу, а то, бачыш, калаўродак добро ні цягня. Свіслач. Адну столку шнура закладаяш на стрыцу, другую - на шпульку i тады ўжэ прадзеш. Казіміроўка. Стрычны прым. Стрыечны. Стрычны брат адзін быў i той памёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дахать^прылезяш, зрабіў^а, стрйца
3 👁
 ◀  / 246  ▶