Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Стадола ж. Адрына, пуня. Як добры рок, та поўну стадолу збожа накладалі, нават i ні ўлазіло. Рацічы. Стаўльнік м. Стаеннік. На стаельніку тулькі пан езьдзіў вярхом, у плуг яго ні запрагалі. Белева. Сталюжкі i (сталюшкі) ж. Козлы, прылада для распілоўкі дроў/ Гэтыя сталюшкі як зрабіў, та ўжэ каторы рок нам служаць, ашчэ й суседзібяруць. Капцёўка. Сталянтаваць зак. Вытаптаць, знішчыць (пра пасевы). Каля балота коні чысто жыто сталянтавалі, бо хто іх упільнуя - сют-тут i зноўукатора ўскочыць. Старая Дубавая. Стан м. 1. Асноўная частка верхняй жаночай вопраткі. Да стану як прышыяш рукавэ, та можно сказаць, што сачык гатовы, тулькі гузікі ўшыць. Клінчаны. 2. Кавалак кужалю на адну сарочку. 3 гэтаго свойчыка адрэзала кужалю на адзін стан, больш ні брала. Загорцы. 3. Старая мера кужалю. У стане лічыцца тры аршыны кужалю, ні больш. Грыўкі. Станав*к м. Лекавая расліна. Станаеік пілі, калі хто сярэдзіну наверадзіў, як што цяшка падымаў, кажуць, памагаў. Клінчаны. Станавік nijji, як у грудзях балело. Пад'ятлы. Станаўма прысл. Стаўма, старчком. Давайця шафу паставім станаўма, так ляпей яе вынясьці. Карозічы. Станками. Асноўныя апорныя дэталі ў кроснах. Давайце ўнясем станкі ў хату, кросна трэбо ставіць, каб да вялікадня выткаць кужаль. Зарубічы. Станога ж. Макрыца, станожка. Як падняў дошку, так станогі i забегулі, замітусіліся, бо сьвятла ні любяць. Зарубічы. Стан-шрубка ж. Адтуліна з разьбой у станіне калаўрота. Станшрупку як добро вытачыш, та, можно сказаць, што палавіна работы зрабіў, калаўродак гатовы. Круглікі. Старава'ць незак. Гутарыць. Як ззышліса дзьве бабы, як пачалі стараваць, та вс, гадзін дзьве старуюць, хоць ты вадой іх разганяй. Верхнія Пагараны. Старана ж. Адна з дзвюх частак адрыны, палавіна адрыны. Мыў адну старану адрыны клалі жыто i пшаніцу, a ў другую - сено i канюшыну. Кавалічы. Староце мн. Старызна. Што купляць гэто староця, як купляць, та ляпей ўжэ што-нібуць ново. Кругляны. Стаў м. Сажалка, запруда. У Капцёўцы, каля самай шашы, стаў відаць, у ім некалі пан рыбу разводзіў, пасярэдзіні выспачка была, на ёўпанэ атпачывалі. Бычкі'. Стаўбуноўка ж. устар. Мужчынскі летні галаўны ўбор.; картуз.У маю бытнасць мушчыны шапкі-стаўбуноўкі ўжэ ні насілі, німодныяўбылі, гэта раней насілі. Бакуны. Стаўдур м., экспр. Тупы, разумова недаразвіты чалавек. Стаўдур некі ні дзеўчына, такая, як i маці, нічога ні ўмея, i нічога ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дроўі, забег^лі, зарўбічы, зноў^катора, німодныя^былі, падятлы, ста^льнік, ё^панэ
2 👁
 ◀  / 246  ▶