магу камянь разьбіць. Навасёлкі. Трэбо ведаць, як сьпіцоўку гартаваць,трэбо тры разы лажыць у агонь i тры разы ў воду. Зарубічы. , Сплашаць зак. Пабаяцца, спужацца, не адважыцца. Быў пасыкнуўсо ехаць да Ганьдзі ў сваты, ane сплашаў, пабаяўсо, што за яго ні пойдзя. Скраблякі. Сплянтаваць зак. Вытаптаць, знішчыць (пра пасевы). Жыто начлежнуікі чысто сплянтавалі, німа чаго жаць. Кунцаўшчына. Спавіяч м. Спавівач. Дзіця, каб спало добро, сповіячам спаўеш, i яно сьпіць сабе, ні рук ні нох сь пялюшак ні дастаня. Зан-явічы. , Сподне мн. Споднікі, кальсоны. Некалі для мужчын ткалі такое плаценко, з яго сподне шылі. Ланявічы. Сполка ж. Суполка, таварыства. У нас больш сполкай абраблялі землю, бо na аднаму каню мелі, рэтко ў каго пара коняй была. Лаша., , Сполнік м. Удзельнік суполкі, таварыства. Мой сполнік с конь1* мі абходзіўсо добро, без дай прычыны ні ганяў коняй i ні біў. Кунцаўшчына. Спратваць незак. Скідаць, скідваць. Трэбо жывей снапэ спратваць, ізноў паедзям, каб дошч ні памачыў. Жукевічы. Спронжка ж. Спражка. Ашчэ тато гэту дзягу з мікалаеўскай вайны прынёс, во зь якой спроншкай, з арлом. Малая Жорнаўка. Спруткавацца зак. Напружыцца, сабрацца з сілай, прыкласці намаганні. Ён думаў, што адразу яго кіня, аля той як спруткаваўco, та нават зь месца ні зварухнуў. Балічы. Спрындзіцца зак., груб. Памерці, акалець. На яго людзі даўно наракалі, бо ўсё яму было мало, ўсё браў, аш пакуль ні спрындзіўсо. Дарашэвічы. Спускаць незак. 1. Выраўноўваць паверхню дошкі або бруска рубанка м. Дошкі ніроўныя, пачаў спускаць, падганяць, аля ні даў рады, зусім сырыя. Агароднікі. 2. Віць вяроўкі з канапель, ільну пры дапамозе спецыяльнай прылады. І я навучыўсо спускаць вяроўкі, нічого цяшкаго тут німа. Лаша.. Спуст м. Вялікі рубанак. Ціпер слуста мало ў каго й знойдзяш, усё машынамі габлююць, раўнююць. Бычкі. Спэнду прысл. Адразу. Як уляцеў некі сабака, так спэнду на нашаго i напаў,.каб ні адагнаў - загрыз бы. Дарашэвічы. Ссыпка ж. Насыпка. На ссыпку як бяру, та гляджу кап палатно было густоё, кап пер'я ні вылазіло. Багушоўка. Ссякнуцца зак. Цяжка навярэдзіць паясніцу, зрушыць пазваночнік. Падняла мяшок i ссякнуласа, у хату міне ледво ўвалаклі, сама ні магла. Рагачы. Студа (стадо) н. Статак, гурт. Стадо кароў як пражане пастух, та чысто гуліцу разьмесяць, с хаты ні вылязяш. Свіслач
Дадатковыя словы
начлежн^ікі, перя, спрбнжка, спўст, ст^да
4 👁