Спалюбіць зак. Палюбіць, пакахаць. Hi я яго спалюбіла, спалюбіла маці, заставіла сваю дочку навек гараваці (з нар. песні). Свіслач. Спана(длівы прым. Спакуслівы, прывабны. Дзеўка спанадліва, яе й бес пасагу возьмя, што й казаць. Абухава. Спанатрыць зак. Прызвычаіцца, прывыкнуць. Спанатрыло дзіця рано ўставаць, i рады німа, ашчэ ўсе сьпяць, a яно ўжэ крычыць. Хамякі. Спароцца зак. 1. Рана ўстаць. Наш стары спорацца c пасцелі i ходзіць па хаці, усё нешто шукая. Рудавіцы. Спароць зак. Падняць з пасцелі. Ледво сваго спарола, аніяк ні хацеў уставаць, кажа: „Дай ашчэ трошкі паляжу". Навасёлкі. Спарыжаваны дзеепрым. Паралізаваны, разбіты паралічам. Ён спарыжаваны ляжыць, нівядома, ці паправіцца, дахтарэ ні ўручаюцца. Бычкі. f Спарыжаваць зак. Паралізаваць. Яму цяжкай работы ні даюць, бо можа спарыжаваць другі рас, даўленя мая. Ласосна. Спаслівы прым. Той, хто вельмі хутка папраўляецца пры добрым харчаванні. Мой натто ш спаслівы, каб яму даць добро есьці, та за тыдзянь ні пазнаў бы. Дзекалавічы. Спасоўка ж. Гатунак летняй грушы, Спаоаўка. Спасоўкі файныя грушы былі, жоўцянькія такія, ні вельмі велькія. Кунцаўшчына. , Спасціся зак. Схуднець, пахудзець. Мая баіцца спасьціса, хоча ашчэ таўшчэйшай быць, a нашто гэта патрэбно? Балічы. Спаўняцца незак. Збывацца, здзяйсняцца, ажыццяўляцца. Ты мне ні верыў, азноў стало спаўняцца так, як я казоў, па-мойму выходзіць. Старая Руда. Спахнуцца зак. Адумацца. Пачаў быў пілаваць дзедавы ліпы, аля спахнуўсо, шкада стало. Круглікі. Спа'цыр м. Прагулка, шпацыр. Нашы маладыя кожны вечар ходзяць на спацыр, у хаці ні сядзяць. Кузьмічы. Спацыраваць незак. Прагульвацца, шпацыраваць. Добро панам жылосо, нічого ні рабілі, адно спацыраваць умелі. Пагараны. Спацькі незак., дзіц. Спаць. Ты, Пецік, мусі спацькі хочаш, та йдзі, я табе пасьцельку пасьцялю. Капцёўка. Сперціса зак., экспр. Устаць з пасцелі раней, чым трэба. T ы чо гэта так рано спёрса, хібо куды паедзяш? Бычкі. Спінар м. Спінінг. Купіў сабе сьпінар, та нічого ні робіць, тулькі пойдзя на рэчку i сядзіць там, Дубоўка. Спіры'ць зак. Моцна ўдарыць. Хацеў я яму спірыць тады, аля пашкудаваў, думаю: малады, дурны ашчэ. Лужкі. Спіцак м. i (спіцоўка ж.). Малаток для драблення камянёў на шчэбень. І ў міне быў сьпіцак, я таксамо калісь хадзіў c хлопцамі на іііашу біць каменя. Зарубічы. Дай сьпіцоўкі, а то сваёй ніяк ні
Дадатковыя словы
пашк^даваў
4 👁