да якого-небуць скутку прышлі, дакуль будуць судзіцца. Квасоўка. , Слабізна ж. Слабасільны, нядужы. Слабізна конь зусім, дабіты, хто яго купляць будзя. Каленікі. Слабода ж. Свабода. Мы самы сабе слабоду заваявалі, ніхто нам яе ні даў. Вялікая Жорнаўка. Сламянка ж. Пасудзіна, сплеценая з саломы i лазы. У нас i ціпер есьць сламянка, што некалі жыто сыпалі, пудоў дваццаць, а мо й больш улазіло. Сапоцкін. Сланіна ж. Свіное сала, саланіна. Лані ў Паўла паршук натто ж быў удачны, сланіна на пядзю, такая тоўста была. Свіслач. Следзеўка (слядзеўка, следзя) ж. Сорт бульбы белага колеру, прадаўгаватай формы. Да той вайны ў нас следзяўку ўсе садзілі, файна была бульба. Яскевічы. Сьлядзеўка файна бульба была, добро, вырасла, рассыпчыста такая. Рацічы. Следзь (сьлець) м. Селядзец. Хто тыя сьледзі калі куплёў, дарагія былутулькі на вігілю бралі, як пост быў. Парэчча. Слепандзя м. i ж., экспр. Пра таго, хто кепска бачыць. Сьляпаньдзя ты, ніткі ў голку ні можаш зацягнуць. Баранавічы. Слесар м. Слесар. Мой прадзят у пана Галяра слёсарам быў, таму нас i ціпер называюць Слёсаравымі,.Сухая Даліна. Сліж (сьліш) м. Уюн, рыба сям'і ўюновых. Як малыя былі, та гэтых сліжоў ў рэчцы рукамі лавілі, столькі іх было. Кунцаўшчына. , Слізгавіца ж. Слізгота, галалёдзіца. На дварэ такая сьлізгавіца, ходь с хаты ні выхоць, куды там у дарогу ехаць. Валавічоўцы. Слізікі мн. Кусочкі пшанічнага цеста, адвараныя ў вадзе i залітыя салодкай макавай сумессю. На куцю найляпей я любіў есьці сьлізікі, яны такія халодныя салоткія былі. Каўпакі. Нава* рыць на куцю маці сьлізікаў, i мы так з верцяхі й ямо. Забагонікі. Слон м. Услон. Слон, дзе паставіш, там i сядзеш, хочаш каля сталаў a хочаш i каля печы. Дарашэвічы. Слонко ж. Сонёйка. Слонко заходзіць, a духата нека, ні вытрымаць, парыць. Жылічы. Слонца ж. Сонца. Ляпей бачыць на грамніцы ваўка ў аборы, чым слонца ў каморы. Чарнуха. Слонца іграе - пераліваецца рознымі колерамі. На Юр'я, лк коні пасьвілі, та ўсе ўзіраліся, як слонца ўсходзіць, казалі: „Глядзеця, як слонца іграя" Кунцаўшчына. На Юр'я слонца скача, пераліваяцца, іграя. Лаша. Слонца падае сонца заходзіць. Глядзі, слонца падая,' пара каровы дахаты , гнаць. Забагонікі. Слонца скача - пераліваецца рознымі колерамі. Усе казалі, што на Пятра слонца скача, та я залез на хату, дзьветадзіны сядзеў i нічога ні ўбачыў. Копанькі. Слончык м. Услончык, зэдлік. Добры слончык зрабіў, а то ні было на чом сядзець, як бульбу скрабеш. Кавалічы
Дадатковыя словы
был^тулькі, сямі, юря
1 👁