Службовая ж. устар. Чарка ёмістасцю 100 rp. Пойдзям, хоць па якой службовай вып'ямо, цяплей будзя. Ласосна. Слухіўкі мн. Навушнікі. Некалі радзіва такого ні было, як ціпер, ту,лькі на слухаўкі слухалі. Вішнявец. Слюняк м. пагардл. Нерашучы, слабавольны чалавек; слімак, размазня, разявака. Каб я з гэтым слюняком спаткаўса п, та ад яго мокра месца засталоса п. Сіўкава. Сляпец м. Сляпень. Сляпец на каровы нападая, страшно тне іх. Прыгодзічы. Сляпняк м. Сляпень. Сляпняк, ён нівелькі, але як упячэ, та як агнём апаліць. Забагонікі.. Смакатулі мн. Прысмакі, ласункі. Во, нешто ў вас пахня, некія смакатулі варылі. Табольская будка. Смакі мн. Прысмакі. Пясьцюк, стравы ні хоча есьці, на адных смаках прывык жыць, сама ні ведаю, што яму даваць. Вусенікі. Смактун (смактунь) м. Халодная неўрадлівая глеба. На смактун ці ты кідай гной, ці ні кідай, нічого ні вырасьця, усё ўсмокча. Сабаляны. Пад лесам там адзін смактунь быў, нават гавёс i той ні рос. Здрубічы. Смаліцай прусл. Неадчэпна, напорыста, настойліва, упарта. Камарэ, хвароба на іх, смаліцай усюды лезуць, пякуць, рады ад іх німа. Карозічы. . Смаліць зак. перан. Шпарка ісці. Я тут закінуў касу на плечы i смалю за рэчку касіці, азноў, бачу, паліцман ідзе c карабінам. Баброўня./ Смальняк м. Смаляк. Набраў смальнякоў, добро будзя на распал у пуццы. Жылічы. Смаляніна ж. Гар, пах гарэлага. Недзя паршука, мусі, смаляць, смалянінай нясе. Ферма, Смаргуля ж., непахв. Той, хто часта смаркаецца. Смаргуля ты мая, хадзі я табе носік вытру, а то засмэрганы. Кунцаўшчына. Смаршчок м. Смарчок. Мама наша смаршчкоў ні брала, казала, мусі воўчыя. Свіслач. Смызнік м. Хмызняк. Тут такі быў густы смызьнік, што ніхт.0 ні мох празь яго прабрацца, хіба тулькі ваўке адны. Зарубічы. Смык м, 1. Дэталь у прымітыўным такарным станку ў выглядзе гнуткай дужкі. Смык найлепшы з ляшчыны, ён такі пруткі, добро нацягвая шнур. Круглікі. 2. Прылада для лоўлі бадзяжных сабак у выглядзе доўгай палкі, рухомага кальца i шнура. На рынку, як пакажацца гуццаль са смыком, та сабакі ні ведалі, куды дзёцца, пад ногі лезьлі. Гібулічы. Смэргель (смэргяль) м., груб. Недаростак, малы, непаўналетні. А гэта чый тут смэргяль круціцца пад рукамі, забярэця яго, каб ніўмяшаў. Бычкі. Смэргля ж. 1. неадабр. Дзяўчынка, якая часта смаркаёцца. Ідзі
Дадатковыя словы
выпямо, ні^мяшаў, п^ццы
4 👁