Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
некі, якоё тут сало на ёй будзя. Дзекалавічы. Склют гэты, ні хлопяц, яго й да войска ні возьмуць. Дарашэвічы. Скляпіцца зак. Пакрыцца тонкім лядком. Глядзі, вада на лужах ўжэ скляпіласа, мусі ўначэ мароз будзя? Віцькі. Ско'ма ж. Аскома Гэтыл яблыкі зялёныя, нісмашныя, імі тулькі скому наб'еш. Зарубічы. Ско'рам м. Тлушч, сала. Скорам вышаў, i паршука німа як калоць, хоць бы пахаладало трохі. Азёры. Скоўзка (скоўско) прысл. Слізка, коўзка. На дварэ скоўско, нікованым канем у дарогу ні выяжджай, нідзе ні даедзяш. Малая Жорнаўка. ' Скрабуць незак. Скрабці. Як у войску быў, та й я навучыўсо бульбу скрабаць, а так ні ўмеў. Зарубічы. Скружваць незак. Ачышчаць зерне ад паловы пры дапамозе рэшата. Насыпляш пшаніцы ў рэшато i давай скружваць, зьверху зьбіраць ўшаке, пасьляд ўсялякі. Рудавіцы. Скруціцца зак. Упасці мёртвым. Паліцман як стрэліў « карабіна, так мой сабака i скруціўсо пад ногі. Баброўня. Скрыгель м. Скрыль. Хто такімі скрыглямі каўбасу рэжа, тонянькімі'Трэбо, та больш будзя. Свіслач. Скрыгітаць незак. Скрыгатаць, скрыпець. Свіня мусі захварэла, скрыгітаць стала зубамі, ні ўстае есыді. Рацічы. Скрып м. Хвошч. Скрып у мокрых месцах расьце, у нас йаля сажалак рос, аля яго жывіна ні хоча есьці. Кунцаўшчына. Тут добрай травы німа, адзін скрып расьце. Сухая Даліна. Скрыпач м. Цвыркун. Скрыпач цяпло любіць, як залезя пат печ, та пілуя ўупілуя, на сваю скрыпку выігрывая, грая. Ласосна. Скрыпун м. Від пустазелля. Маці, як пойдзя ў гарот, так i прывалачэ прыпол скрыпуну, кіня свіням, та тыя аж давяцца, ядзяць. Свіслаў. Скрэнт м. Дэталь пярэдняй часткі воза ў выглядзе бруска, у якую ўстаўляюцца ручкі. Гэты скрэнтя сам зрабіў зь бярозы, каб ручкі добро трымаліса, такого i стэльмах ні зрабіў бы. Рагачы. Скудлаваць зак. Замучыць, стаміць тармосячы, затармасіць. Жучок як напаў на кацяня, так i скудлаваў, каб ні адабраў, та загрыз бы бедно. Зарыца. СкулЛка ж. Памянш. да скула. Нека скулячка выскачыла на шчацэ, i рам ні ведаю, ад чаго. Літвінкі. Скумячыць зак. Скамечыць. Чысто хусьцінку скумячыла, німа як на голаў завязаць. Гібулічы. Сукенку ўзяў скумячыў, скумячыў, i ціпер, як ні мыта, услроўно, трэбо ізноў гладзіць. Вялікая Альшанка., Скупяндзя м. і'ж. Пра вельмі скупога чалавека. Скупяньдзя гэты,ён усё забраўбы.усё згроб бы патсібе. Скамарошкі. Скутак м. Паразуменне, згода, аднадушнасць. Трэбо, каб яны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

набеш, скраб^ць, скрўжваць, тонянькімітрэбо, ў^пілуя
2 👁
 ◀  / 246  ▶