аконным рамам. Дзераво да акольніка сам зрабіў, жаляско старое, ашчэ дзедаво. Дзекалавічы. Акоман. м. Аканом (службовец у панскім маёнтку). Некалі Альшэўскі ў Ляхнове акоманам быў, каровы займаў з руні. Кунцаўшчыну. Акрыванка ж. Вялікая хустка, якой жанчыны акрываліся ў дарозе, асабліва ў непагадзь. Без акрыванкі бабы ў дарогу ні еха/іі, кожная брала. Пракопавічы. Аксны мн. Асцюкі (шыпы). У курыцы аксны трэбо было павырываць,убо, як астыне, та ні дасі рады. Грандзічы. Акуляры мн. Спецыяльнае прыстасаванне на вуздэчцы на ўзроўні вачэй, у выглядзе скураных паўкруглых латак, лкое не дае магчымасці каню глядзець у бак»; шоры. У аднаго гаспадара палахлівы конь быў, насіў, i акуляры ні памагалі. Пагараны. Акуце н. Металічныя дэталі, неабходныя для акоўкі драўляных земляробчых прыладаў, плуга, бараны i г. д. Пры паляках натта ш акуце/было дарагое, ні даступіцца. Ферма. Акуця выкл. Вокліч, якім выганяюць авечак з хлява. Акуця вон! Акуця вон! Пашлі ў поле. ЛойкІ. Акцызны м. Акцызнік. Карчмарэ натта ж баяліса акцызнаго, ён глядзеў; каб ні абманвалі людзей, ставіў на кручке штэмпяль. Дзекауіавічы. Алез м. Мокрае месца, парослае рэдкім лесам. Найбольш алёз зарастав лазняком І альхой. Сабаляны. Алігант м. экспр. Ганарысты, фарсісты, элегантны хлопец. Аліганту- на ўвесь кант, (выслоўе). Ланявічы. Алігантны, алігантскі прым. Стройны, лрыгожы, элегантны. Вылюдзіўсо, стаў алігантным хлопцам, стройным. Лугавая. Алігантскі, а да працы - нораў панскі (прыказка). Квасоўка. Алінгерка ж. Верхняе жаночае адзенне з шэрага сукна, з чорным каўняром. У алінгерках жанке да касцёла хадзілі. Русота. Помню, ашчэ ў мамы была алінгерка. Круглікі. Алуха ж. Канец, пагібель. Каб ні асвабадзілі нашы, та ўсім тут алуха был| п. Пагараны. Альшына ж. Альшэўнік. У Смузе над рэчкай альшына павырастала лад небо, ні пралесьці. Губінка. Аляктроўня ж. Электрастанцыя. Першую аляктроўню пастроілі пры Саветах ў Вайтаўшчыні, на ўсю акругу свяціла, ціпер некі рас,таран зрабілі ў ёй. Кунцаўшчына. Аман м. Чалавек, якога наймалі ў дарэвалюцыйны час багатыя яўрэі на сваё свята: яго вадзілі па вуліцы, піхалі, насміхаліся i г. д. Што вы/міне піхаяця, як амана? індура. Амарыканка ж. Гатунак бульбы. Некалі амарыканку садзілі, лна c такімі чырвонымі ямачкамі была, добро разварваласа. Пад'ятлы
Дадатковыя словы
акуцеібыло, выіміне, ехаііі, падятлы
6 👁