Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Амаць незак. дзіцяч. Есці. Можа ты, унучку, амаць ужэ хочаш? Скамарошкі. Амешкацца зак. Абжыцца, усталявацца. Не паспелі мы тут i амешкацца, як зноў вайна надышла. Кунцаўшчына. Анавіцы мн. Штаны, нагавіцы. Надзеў свлточныя анавіцы, a ў будзень ходзіць. Ліхачы. Ангелькі мн. Святочныя боты з дарагой скуры з высокімі заднікамі, якія насілі вайскоўцы i багатыя гаспадары пры панскай Польшчы. Hi кожны шавец мог добрыя ангелькі зрабіць, яны дораго каўштавалі. Рацічы. Андана'рнік м. Парабак, які атрымоўваў за гадавую службу аплату збожжам (пры панскай Польшчы). Ён на анданарыі быў - анданацнік. Цыдовічы. Андынарац м. Ардынарац. Як служыў у панскім войску, то андынарцам быў у паручніка, добро было, ні ганялі, як другіх. Гібулиы. Анігдачкі прасл. Ніколі (узмацн). Анігдачкі больш рабіць так ні буду, хай яно пропадам прападзе. Каменка. Анігды прысл. Ніколі. Больш анігды да вас ні паедзямо, хай вы згарэўце з вашай гасцінай. Малая Альшанка. Анода ж. Эфірнае масла, якое бедныя сяляне ў панскай Польшчы ўжывалі замест гарэлкі. Капнеш на цукар аноды, з'ясі - так у мазгах i заверив. Ліхачы! ' Анодым м. Toe, што i анода. Анодым капалі на цукар i бралі ў рот. Я помню, мая цётка Тэкля піла. Загорцы. Антлэф м. Канец, пагібель. Антлэф мусі зараз ім будзя, ні вытрываюць. Індура. Антыля'рыкі мн. Брыжы, карункі (на адзенні). Маленькія брыжачкі, такія тоненькія, называліся антылярыкамі, прышывалі да сарочак7у два радэ. Клачкі. Апарышчыць зак. Зварыць, прыгатаваць ежу. Кап што кольвек апарышчыць, накарміць, ды хай ішлі б малаціць. Кавалічы. Апастыць зак. Абрыднуць, апастылець. Ты ўжэ мне апастыў, глядзець ні хачу. Кунцаўшчына. Апачына ж, Доўгае вясло для кіравання плытом (апачыны дзве - спераду i ззаду). Закідай апачыну ўлево! Трымай, кап ні знясло! Свуслач. Апенія ж. Аўтарытэт. Апенію зусім згубіў з-за гэтых бабаў, ніхтоў ім не лічыцца. Скрыннікі. Апешыць зак. Спалохацца, струсіць. Хлопец, як глянуў, што робіццаў так j апешыў, стаў, як укопаны. Дарашэвічы. Апінастар м. Вожык; прыстасаванне, якое надзявалі цяляці, каб яно не ссала карову. Надзенеш апінастар, цяля ткнецца да лымяуа карова яму - бэнц нагой. Грандзічы. Азяркі. Апіня ж. Toe, што i апенія. Ён ніякай апіні ні мае, як i яго наi
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

анданарнік, антылярыкі, гібулйы, згарэ^це, зясі, ка^штавалі, св^слач, слўжыў
11 👁
 ◀  / 246  ▶