Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
цянкі ў кракаўскіх сардачках хадзілі, тады былі ўсялякаго коляpy: вішнёвыя, бурдовыя, нібескія. Наша мама надзявала сардачок, кабуцяплей было. Прыгодзічы. Сартовы прым. Добрага гатунку, сартавы. Дастаў сартавой бульбы, Оудзя чым дзялку засадзіць. Лабна-Агароднікі. Сасун м. Сысун (npa жывёлу). Ён у нас ашчэ сасун, кабылу сьсе, ні адлучалі. Губінка. Саўгёч м. Удар кулаком, кухталь, грымак. Я ш i надавоў яму саўгачоў, будзя ведаць, як да старэйшых лесьці. Табала. Сачак, сачык м. Жакет. У міне й ціпер есьць сачак, да магазіну ў ім хаджу. Гушчыцы. Пашыла сабе файны сачык, а так ні мела ў чым да людзей выйсці. Лаша. Сачэўка ж. Сачавіца. Даўней кожны гаспадар сачэўку сеяў, ціперуніхто ні сея, моды німа. Занявічы. Сванька ж. Свацця. У міне натто ж лядашча сванька бьГла, вечны ёй покуй, жыць ні давала. Лойкі. Сварба ж. Сварка. Як пажаніліса сынэ, так i стала ў хаці сварба, жанке аніяк ні мірацца. Пагараны. Свёха ж. Свацця. Як Янак жаніўсо, та я свахай была, добра вяселяўзрабілі. Батароўка. Свая ж. Сваячка, родная. Я хоць i далёка, але прыходжуса табе свая па бацьку. Дарашэвічы. Сваяволіць незак. Сваволіць. Гуляйця сабе, толькі ні сваявольця, а я хутко вярнусо. Скідаль. Сваячына ж. Далёк! сваяк, радня. Яна яму нека сваячына, мусі ў другой стрэчы cfljTpa, ці што, прыходзіцца. Адэльск. Свента/Снскі агеньчык м. Святляк, светлячок. Свентаянскі агеньчык у траве ночу свеціцца, бывая i ў старых карчах таксамо сьвеціцца. Пышкі. Свёран м. Свіран, клець. Да той вайны i ў нас быў сверан, стаяў ад Бяртэлявых, згарэў. Свіслач. Як ад'яжджалі ў бежанство, таўусе кублы з адзежай паставілі ў сверан. Літвінкі. Свіга ж. Мінога ручаёвая. На весну, на пераезьдзі ў натай рэццы гэтых свігаў мноство круціласо, мы, дзеці, баяліса брысьці нават. Кунцаўшчына. Свігі ў рэццы круцяцца - пара гарох сеяць (нар. прыкмета). Лаша. Свіганула зак., безасаб. Стала лепш, лягчэй на некаторы час (пра жыццё). Чалавеку трошкі сьвігануло, лягчэй стало, жыць, i зноў наваліласа бяда, жонка захварэла. Абухава. Свігнуць зак. Паказацца. У палудзень на якую мінуту слонцд свігнуло i зноў схаваласо, вісіць, як у мяшку, цемната. Жытомля. Свінінец м. Свінарнік. Мы свіней много ні трымалі, та й свініняц у нас быў нівелькі. Свіслач. Свінінчык м. Свінарнік. Тато да хлява свінінчык прыставіў, больш будзя свіням месца, а то зацесно было. Сонічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адяжджалі, вяселя^зрабілі, каб^цяплей, свентаіснскі, та^ўсе
4 👁
 ◀  / 246  ▶