Сакун м. Той, хто вымаўляе цвёрда постфікс,,-ся". Сакун ты с-пад Гродна, бо кажаш; наеўсо, напіўсо, набраўсо, нарабіўсо. Гродна., Саладух м. Ежа, прыгатаваная з жытняй мукі, ягад каліны i вады. ўаладух зрабі, даўно ні елі, захацеласо. Бакуны. Салёнка (соленка) ж. Адвараная ў салёнай вадзе бульба. На вечар маці наварыць салёнкі, i мы c кіслым малаком ямо, a іншы раз i с квасам елі. Верцялішкі. Солянкі на вячэру адварэця, з волякам будзям есьці. Цыдовічы. Салонны прым. Салёны. Мясо натто ш салонно, ні магу есьці, адна сольуВусенікі. Салтысон м. Свіны страўнік, напханы кусочкамі пячонкі, лёгкіх i сала. Я вельмі любіў салтысон есьці, ён смашнейшы нават за найлепшу каўбасу. Няцечы. Са'лька ж. Мансарда. Яна ў нас жыла на сальцы, аш пакуль ні далі квуатэру ў школі. Падкрыжакі. Салэпа м. экспр. Пра няўклюднага, з раскрытым ротам чалавека. Аднаго чалавека ўсе салэпай празывалі, бо ён на салэпу падобны быў, вечно з рота сьліна цякла. Свіслач. Ашчэ й салэпы гэтаго ту,т бракавало, i ён да кампані прыстаў! Агароднікі. Салядэра ж. Сырадэля (кармавая трава). Кажуць, i c салядэры пчолы мёд бяруць, а я й ні думаў, што могуць браць. Табольская Будка. , Самаход м. Аўтобус, аўтамабіль. Да той вайны самаходы да Гродна ні хадзілі, коньмі ўсе езьдзілі, а я часто й пяшком хадзіў. Грабяні. Самахоць прысл. Па сваёй волі, па сваёй ініцыятыве. Самахоць сібе ca сьвету зьвёў, нікого ні слухаў, сам сабе пятлю шукаў. Радзівілкі. Сампорык м. Рэдкі малапажыўны суп. Наварыла некаго сампорыку i кажа - еш, адна вада... Рудавіцы. Сапацець незак. Часта сапці, дыхаць. Перастань сапацець, ні трэбо таіўхутко бегацЬ, цібе ніхто ні застаўляў. Сапоцкін. Сапсці незак. Сапці. Як пачаў цяшко сапсці, та думала, што ўжэ кончыцца, ні вытрымая. Васілевічы. Сараканожка ж. Невялікая ракападобная жывёліна, макрыца. Як падняў камянь, так сараканошкі i забегалі, захадзілі. Баяры. Сарвэта ж. Абрус, настольнік. Засьцялі нову сарвэту на стол, людзі зараз у хату прыдуць. Кульбакі. Саргуч м. Адростак ў выглядзе прадаўгаватых валікаў у свінні пад падбародкам. Адзін рок у нас былі сьвіня c саргучамі, добрай пароды, файныя на сало. Зарубічы. Сардак м. Кароткая жаночая вопратка без рукавоў. Во, у нас Ганьдзя ходзіць у сардаку, ён такі, як гамзэлька. Круглікі. Сардачок м. Кароткая жаночая вопратка без рукавоў. Шлях
Дадатковыя словы
кв^атэру, сакўн, салька, саргўч, сардачбк, соль^вусенікі, таі^хутко
6 👁