Свіны прым. Свіны, свінячы. Свіны пастух па хатах еў, адзін дзень у аднаго, другі - у другога. Вялікая Капліца. Свіны тато кныр, самец свінні (жарт). Згарнуўсо, як свіны тато (прымаўка) Кунцаўшчына. Свісцелачка ж. Невялікі свісток. Ой, гуляя, гуляя, на свісцёлачкуўіграя. Баркі. С вой' м. Вялікі кусок кужалю, скручаны ў рулон. У своі піцьдзісят аршын кужалю, ні менш бывая. Сухая Даліна. Свой2 м. Сваяк, родны. Свой - ні свой, загаліўшыса ні стой (прымаўка). Хамякі. Ён нам далёкі свой, але да нас часта заходзіць.ўКапланаўцы. Свойчык м. Toe, што i свой-!. У міне было аш тры свойчыкі кужалю, a ў адным свойчыку - дзесяць губіц, па шэсьцьдзісят аршын у кожным. Свіслач. Сволак м. Два папярэчныя бярвёны ў адрыне над токам, якія звязваюць ачэпы. Як канчаям малаціць, та цапэ заўсёды вешаям на свалаке, кожны на сваё месцо. Рагачы. 2. Дэталь у кроснах у выглядзе доўгага выгнутага кійка для рэгулявання навоя з асновай. Сволак перакладзеш, каб мацней нацягнуласа аснова, i зноў сабе тчэш. Рацічы. 3. Прыстасаванне ў курнай хаце ў выглядзе жэрдкі, на якую вешалі адзенне. Адзежы ні было дзе лажыць, та вешал! на сволак, каб ні ляжала на зямлё. Бакуны. Свэтар м. Світэр. Гэты свэтар мне Надзя зьвязала, во каторы ўжэ рокуу ім хаджу i ашчэ ні парваўсо. Свіслач. Свядэцтва н.Пасведчанне. Мая кабыла пашла да войска па першай катэгорыі, мне адразу выпісалі на яе свядэцтво, кап палучыцупрэмю. Зарубічы. Свянцаць незак. Свянціць. Як скажуць, што ксёнц прыехаў, так i нясеш свянцаць каропку с кумпяком, сырам, яйцамі на прыгуменя. Калбасіна. Свярбя'чка ж. Кароста. Myci, свярбячка нека прыстала, усё. цело чэшацца, здаецца разарваў бы. Сухая Даліна. Свяронак м. Памянш. да свіран. Наш свяронак пакрыты быў бляхай, ніякі пажар ні страшны, ні баяліса, што збожа згарыць. Салаўі. ў Свярчок, свяршчок м. Цвыркун. Як завёўсо пат печчу свярчок, та рады ні было,, нікому ні даваў спаць, пакуль ні выкурылі. Кале-' нікі. У старой хаці аднекуль узяўсо свяршчок, што ні рабілі, ніяк ні маглі вывясьці, потым сам недзі прапаў, ні стаў чырыкаць. Карауевічы. Свитка м. Сведка. Тато мой ні разу святкам ні быў, сам ні хацеў, кажа: „Я нічого ні бачыў, нічого ні ведаю". Свіслач. Святы прым. Святы, які мае адносіны да святога. Сьвятая Барбара - ночы ўварвала (прымаўка). Лаша. Святы вечар - вечары ад каляд да Новага года. У сьвятыя вечары можно было
Дадатковыя словы
дзіць.^капланаўцы, лачку^іграя, палучыц^прэмю, рок^у, свблак, свйтка
4 👁