У баярскага пана расовыя коні былі, некай арапскай пароды Індура. Распарцылёўваць незак. Парцэляваць, падзяляць на малыя ўчасткі, парцэлы. Да вайны землю пачалі распарцылёўваць, але ні паспелі, немяц ні даў. Караневічы. Распускать незак. Раскідаць сена з копаў для прасушвання на сонцы. Пачалі, капке распускаць, а тут раптам дошч, i не ведалі, што тут рабіць было. Грандзічы. Распшыкаць i (расшыкаць) зак. Растраціць, расходаваць. Гэта ш трэба падумаць, столькі меў грошай i за гот усё распшыкаў. Кругляны. Расшыкаў грошы, а ціпер пасвішчы, аткуль іх узяць. Гарны. , Расхрэстаны дзеепрым. Расхрыстаны. Вечно ходзіць расхрэстаны, грудзі голыя, i марос яго ні бярэ. Рагачы. Расхрэстаць зак. Расхрыстаць. У цібе німа каму гузікаў ушыць, што расхрэстаў рубашку i так ходзіш? Гібулічы. Расштырбаць (рашштырбаць) зак. Раззлаваць, раздражніць. Мой сабака нікого ні рухаў, але як расштырбалі яго, та i ён пакусаў. Жукевічы. Раторда ж. Спецыяльная печ на смалакурным заводзе. Спачатку ў радорду кладзем сасновыя карчэ, знізу патпальваям, а потым ужэ загружаям зверху. Рыбніца. Ратэльны i (рахтэльны) прым. Знаходлівы, дасціпны. ён чалавек ратэльны, жонка за ім будзя жыць, ні прападзе. Кунцаўшчына. На такой гаспадарцы ні пражыў бы, кап ні рахтэльны быў, а так i каня,,і карову трымаў. Батароўка. Ровар м. Вел'асіпед. Ён тады на ровар ускочыў i даў цугу, паспрабуй яго дажані. Лойкі. Р({жа ж. Дэкаратыўная расліна з вялікімі яркімі кветкамі. І ў нас каля хаты рожа расце, высока, пат саму стрэху. Кунцаўшчына. Рок м. Год. Рок на року ні стаіць, адзін бывая кепскі, другі добры. Лаша. Рбндзіць незак. Кіраваць, распараджацца. Хіба я грошы лічу, сама імі рондзіш як хочаш. Свіслач. Ронтмэйсар м. Спецыяльная шавецкая прылада для апрацоўкі рантаў па краях абутку. Кап добро было, та ранты ронтмэйсарам рабілі, атшліфоўвалі. Індура. Ронца м. Асоба ў панскім маёнтку, якая кіравала гаспадарчымі справамі. Ронца тут усім маёнткам упраўляў, пан тулькі прыягджаў паглядзець. Пад'ятлы. Ротман м. Старшы над плытагонамі, які падае каманды. Ля, ротман на чаўне паехаў наперадзе, кіруя плытамі. Селюкі. Рохаць незак. Рохкаць. Свіня дзесьці ў гародзі рохая, мо дзе ў буль,бу ўлезла. Дарашэвічы. Рошча ж. Рост у вышыню. Твайму дзіцяці ніякай рошчы німа
Дадатковыя словы
веласіпед, падятлы
8 👁