мусі, нечага ні дастае яму. Дзекалавічы. Рубінка ж. Кавалачак льняной тканіны для перавязвання ран. Даўней ніякіх бінтоў ні было, завяжаш рану рубінкай i ходзіш, пакульзажыве. Кунцаўшчына. Ружоўка ж. Гатунак бульбы, ружовага колеру. Белай бульбы ні было, та ружоўку ўсё садзілі, яна ні гніла. Грынёўка. Рукаўніна ж. Спецыяльная самаробная тканіна вузкага памеpy, з якой шылі рукавы ў кашулях. Гэта ашчэ пакойная мама ткала рукаўуніну, я ўжэ яе ні ткала. Кавалічы. Рулька ж. Жалезная дэталь у шпульцы калаўрота, праз якую праходзіць нітка. Бачыш, нітка спярша праз рульку ідзе, тады на серы, a потым ўжэ наматваяцца на шпульку. Бакуны. Румянак м. Рамонак. Ціпер румянак у аптэках прымаюць, толькідавай. Пагараны. Рутка ж. Травяністая кармавая расліна з жоўтымі кветкамі, расце на сухіх сенажацях. Пад Грайнам у нас файно сено было, буграво, як прывязеш, та тулькі адна рутка. Кунцаўшчына. Рыдаль м. i (рыдзель м.). Рыдлёўка. Вазьмі рыдаль ды гарот хоць скапай, пакуль ні замерзло. Скамарошкі. Рыдзель як добро нагострыш, та ён сам у землю лезя. Сапоцкін. Рызыдаваць незак. Самаўладнічаць; вольна сябе весці, не прызнаючы абмежаванняў. Жонкі німа, а ён адзін тут сабе рызыдуя, што хоча вычаўпляя. Карозічы. Рына ж. Металічная труба для сцёку дажджавой вады з даху. Як дасць дошч, так поўныя рыны вады, ні ўспявая ў бочку сцякаць. Пракопавічы. Рышчыны мн. Размоклыя хлебныя крошкі ў квасе. Куды гэтыя рышчыны дзець, трэбо, мусі, свіням выкінуць. Цыдовічы. Рэксман м. i (рэчман м.) Старшы слрод плытагонаў, які кіруе сплавам лесу. Як рэксман спрактыкаваны, та ўвесь Нёман пройдзя i ні адзін плыт ні разаб'е. Прывалка. У нас часто начаваў рэчман, /к плытэ гнал i, ён чалавек бывалы. Дарашэвічы. Рэміза ж. Памяшканне, у якім захоўваўся проціпажарны інструмент. Пракопавічы. Рэпка ж. Прыстасаванне ў калаўроце, на якім трымаюцца ручкі ca шпулькай. Рэпка як добро асаджана, та i шпулька лёхко цягня. Казіміроўка. Рэўза м., ж. Той, хто часта плача. Дзіця нека рэўза, як дзень, так і,ноч нікому спакою ні дае. Забагонікі. Рэхва ж. 1. Жалезны абруч, які мацуе драўляную калодку кола. Калёса чысто парассыхаліса, рэхвы спадаюць. Малахавічы. 2. Абручык для замацавання касы на касільні. Кослчы, як зачапіў за корч, так рэхва i паляцела, мусяў да каваля ісці. Лаша. Рэхнуцца зак. Звар'яцець, з глузду з'ехаць. Ты, што, мусі, рэхнуўсо, нека глупство пораш. Свіслач
Дадатковыя словы
зваряцець, зехаць, разабе, рука^ўніну, рўтка, стр^мент
2 👁