Разыгра ж. Раздолле, прастор. раскоша. Але ш нашым курам ціпер i разыгра - куды хочуць ідуць. Квасоўка. Райзар м. Беспрацоўны ў панскай Польшчы, які хадзіў na вёсках, там харчаваўся i начаваў. Райзара солтас прывядзе да цібе, а ты мусіш яго накарміць i даць начлех. Кунцаўшчына. Райко м. Дарадчык. У нас жыў адзін дзед, яго так райком i празывалі, бо ён усім раіў, якую дзеўку хлопцу браць. Дарашэвічы. Райкрут м. Рэкрут. А якую табе, сынку, долю даці, калі цібе запісалі ў райкруты ўзяці. (з нар. песні). Свіслач. Райста ж. Багністае тарфяное месца, парослае хмызам. Мы ўсе да райсты na торпу егдзілі, аттуль yce прывозілі. Гожа. Райсіра ж. Рысора. Брычкі на райсорах толькі ў паноў былі, нават шляхта i тая ні мела. Баяры. Рамін м. Рамонак. Я толькі раманом i вылячыўся, а так рана ніяк ні гавілася. Парэчча. Раматызм м. Рэўматызм. Даўней ад раматызму самы лячыліca, пілі настойку мухамораў, настойвалі яе на гарэлцы. Лаша. Рандэляк м. Металічная пасудзіна з ручкай для прыгатаваннл ежы. У гэтым рандэльку нам маці ўсё кашу варыла. Рацічы. Рупа ж. Парог; камяністы папярочны выступ на дне ракі, лкі парушае плаўнасць плыні. Глядзі, кап плыт ні занясло на рапу, а то разаб'е - i канцоў ні нойдзяш. Селюкі. Рапей i (рапейнік) м. Суквецце - шышка лопуху з учэпістымі калючкамі. Конь раз як набраўсо рапяю, та c паўрока хадзіў, пакуль хвост i грыву ні абрэзалі. Путрышкі. У нас за адрынай рапейнікурос, там куры нясліса. Грабяні. Расаваць незак. Красаваць (npa цвіценне збожжа). Той рок, як жыто расавало, погода такая ціхая была, таму i ўмалот добр быў. Загррцьг, Расавік м.' Дажджавы чарвяк. Я та больш на расавіка рыбу люблю лавіць, найлепяй келб марскі браўсо. Пышкі. Расквэцаць зак. Размазаць, расц'ерці па паверхні, пэцкаючы яе. Hi вымыў, a тулькі расквэцаў грась па ладлозі, глядзець німа на што. Верцялішкі. Раскірнака м., ж. Раскірэка. Нека раскірнака, ідзе перавальваючыся, як качка. Кунцаўшчына. Раскірначыцца зак. Раскірэчыцца. Ты сяць, а то стаіш тут перад намі раскірначыўшыса. Балічы. Раскірначыць зак. Раскірэчыць. Села тут, раскірначыла ногі, ні прайсці. Рудавіцы. Раскол м. Сваводьнік, дураслівец. Раскол гэты, чалавеку адурыў галаву, рады з ім німа. Коматава. Раскуражыць зак. Раззлаваць, раздражніць, разлютаваць. Але ш учора я пчолы i раскуражыў, страх падысці было. Дэекалавічы. Расовы прым. Пародзісты, надзелены якасцямі добрай пароды
Дадатковыя словы
р^па, разабе, райкрўт, райс<іра, рапейнік^рос, расцерці
5 👁