Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Порт м. Рэшткі спаленай льняной або баваўнянай анучкі (для крэсіва). Запалкаў ні было, та возьмяш трошкі з баначкі порту, паложыш на крэмянь i красаяш, пакуль ні ўпадзе іскарка, ні загарыцца порт. Каўпакі. Посік м. Мачавы пузыр у свінні. Тато, як разбіраў паршука, та посік дастаня, пакачая ў попелі, надуя, i мы ім гуляям, падкідаям. Лашу. Потра ж. Пацяруха. Сена німа, адна потра засталаоа, каровы есціўні будуць. Горніца. Поўзіна ж. Лата. Хату трэбо. крыць, ды поўзін німа, ні ведаю, дзе можно дастаць. Жукевічы. Поўпрык м. экспр. Малое дріця. Вот поўпрык, усюды ён улезя, дзе трэбо, i ні трэбо, усюды яго поўно. Адэльск. Пбураз (поўрас) м. Самаробны паясок; кавалак вяроўкі. Поўрас сабе прычэпіш да сявенкі, заложыш на шыю i сеяш памаленьку. Занлвічы. Поўрас парваўсо, можа дзе які знойдзяш, пашукай у кам9рцы. Кузьмічы. Поўх м. Крот. Паўхе чысто балото змарнавалі, парылі, касіць ні будзяяк. Загорцы. * Поценькі мн. Поцемкі. Ты што гэта ў поценьках чытаяш, гочы псуеш, i так нічога ні бачыш. Клачкі. Пбшар м. Корм, нарыхтаваны для жывёлы на зімовы перыяд. Пошару маям, дзякаваць богу, на ўсю зіму, з дзедам нарабілі. Парэчча. Пошкудзь (пошкуць) ж. Пра паскудных людзей (хуліганаў, жулікаў). Пошкудзь гэта старым людзям жыць ні дае, збыткуяцца. Круглікі. Прабіва'льнік м. Інструмент для прабівання дзірак. Прабівальнік гэты ашчэ мой дзед у кузні зрабіў, паглядзі, які добры. Бандары. Прабэкаць незак. Ледзьве прачытаць. Гэты грамацей ашчэ недзя i вучыўсо, а прабэкаць слова ні можа. Баброўнікі. Правэйдацца зак. Правалэндацца. Думаў, што зраблю што-небудзь, a зноў нічога ні атрымаласо, так цэлы дзень правэйдаўсо. Рудавіцы. Прагара ж. непахв. Пра пражэрлівага, ненасытнага, вельмі скупога. Прагара нека, a ні чалавек, што ні ўгледзіць, та ўсё яму трэбо, усё забраў бы. Славічы. Прадушына ж. Палонка; адтуліна ў лёдзе. У гэтым месцы ні ідзі, бо прадушын много, падавайсл ўправо. Ласосна. Празорны прым, Празрысты. У нашай крыніцы такая чыстая вада, празорная, як набярэш у бутэльку, та, здаецца, што ў ёй нічога німа. Кунцаўшчына. Празыўка ж. Мянушка. Ён любіў даваць празыўкі, але ш i яму далі, i хто такую i прыдумаў. Свіслач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

есці^ні, пбўраз, прадўшына, празбрны
2 👁
 ◀  / 246  ▶