Пралямкацець зак. Шпарка праехаць. Брычка праз сяло пралямкацела, мус'і, аграном паехаў. Кунцаўшчына. Прамануць зак. Панадзіцца, унадзіцца, узяць звычку. Бяда цзла, прамануў чалавек мой хадзіць на вечарынкі - i рады німа, ідзе i ідзе. Карозічы. Прамыга ж. Закутак, цёмны куток. Пазакідай транты гэтыя ў npa мыгу, каб m было відаць. Рудавіцы. Пранцуга ж. Расдіна-паразіт (з пакручастым сцяблом) на канюшыне i ільне. Той рок пранцуга чысто лён высушыла, скруціла, ні было чо рваць, Свіслач. Пранэлька ж. устар. Сукенка. У нас, у аколіцах, паненкі пранэлькі тукія насілі, яны былі з чорнаго рыпсу, пекныя. Эйсманты. Прарэз (прарэс) м. Выраз, пройма (у адзенні). У сароццы замалы прарэс, ні магу даць цыцкі дзіцяці. Бакуны. Прарэ'х м. Прапушчаная пры ворыве або баранаванні на гіолі лапіна. Здаецца, i добро баранаваў, a прарэхаў нарабіў, гатко глядзець. Рацічы. Прасняк м. Праснак. Маці прасняк пакрышыць ў дзешку, залье вадси - i П[)ас два дні квас гатовы, п'ем. Каўпакі. Праставаць незак. Выпростваць, выраўноўваць. Што ты ўзяўсо гэту бляху праставаць, з яе толку ні будзе - яна ж дзіравая. Мількаўшчына. Прастапольніца ж. Поле, на якое ніколі не клалі гною. Г это поле - прастапольніца, гною ні бачыло, адзін тулькі заяц гнаіў. Эйсманты. , Прастраміць зак. Прабіць, пранізаць, прадзіравіць. Хвароба на яго, як наступіў на некі ражон, так ногу i прастраміў. Калеты. " Прасця'цкі прым. Просты, бясхітрасны. Я аж здзівіўсо, такі вучоны, a зусім прасцяцкі чалавек. Капцёўка. Пратаць незак. Скідаць (з воза, машыны); апаражняць. Давайця жывей пратаць снапэ з воза i зноў паедзям, бо нешто хмурыцца, каб дошч ні быў. Каленікі. Праўнейшы прым. Які мае больш правоў. Я тут, у сваёй хаці, праўнейша, што захачу, тоя i буду рабіць. Ніжнія Пагараны. Прашка'піцца зак. Пралічыцца, памыліцца ў меркаваннях, падліках. Я, лк што куплю, прашкаплюсо, бывая, на які рубель i думаю, як гэто вышло. Свіслач. Я трохі прашкапіўса, мог бы пэнсю большу палучаць. Гродна. Пройма ж. Плойма. Камароў вечарам пройма, жыць ні даюць ні старому, ні малому. Малая Альшанка. Проўда ж. Праўда. Ты мне скажы, ці гэта проўда, што Ядзя замуж вышла, ці не. Караліно. Проца ж. Прашча. Як малыя былі, та збярэмса над рэчкай i давай каменя з лроцы кідаць, хто далей кіне. Кунцаўшчына. Прошаны. Запрошаны. Хто прошаны, а хто i ніпрошаны - усе
Дадатковыя словы
вадсй, мусі, пем, прашкапіцца, т^кія
4 👁