Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Плітоўнік м. Спецыяльны малаток для расколвання вялікіх камянёў на кавалкі. Камень раскалоць ні так просто было, трэбо ведаць, дзе ўдарыць плітоўнікам i як. Навасёлкі. Плошчыкі мн. Кіёчкі для раздзялення асновы ў кроснах. Пло* шчыкаў аж два, яны - каля навоя, возьмяш i патсоўваяш куды трэбо. Свіслач. Плужкаваць (плушкаваць) зак. Абганяць, акучваць плугам-акучнікаМ. Рано псидзям плушкаваць бульбу, з расой ляпей, потым ні улеўяш, паломіш. Баброўнікі. Плукаць незак. Паласкаць. Пытаяш, дзе матка, а во панясла на рзчку бялізну плукаць. Эйсманты. Плут м. Ашуканец, абманшчык, махляр, прайдзісвет. 3 кім ты звязаўсо, з гзтым плутам? Ён цібе да халоднай вады давядзе. Індура. Г эта ш плут, хіба ш ты яго ні ведаяш.Баяры. Плутаваць незак. Абманваць, ашукваць. І ат каго ты навучыўco так плутаваць, здаецца, у вашым родзе плутоў ні было. Зарубічы. Плібска i (плюсква) ж. Клоп. Плюскі найбольш у цесных хатах вадзіліса, дзе много людзей, у нас ні было. Кавалічы. Плюсквы ў лошку завяліса, ніяк ні магу вывясці, i кіпяток ні памагая. Paraчы. Плюта ж. 1. Непагадзь. На дварэ нека плюта, нідобро, ні хочацца с хаты выходзіць. Кунцаўшчына. 2. Шкодны, патайны недобразычлівы чалавек. Плюта - ні сусет, ён, як жыве, та добраго нікому нідрабіў. Каўпакі. Пляскач м. Пустаслоў; выдумшчык, пляткар. Ну з цібе i пляскач, плешчаш абы-што, абы гаварыць. Гібулічы. Hi слухайця гзтаго пляскача, ён вам нагаворыць бочку арыштантаў. Малахавічы., Пляшніца ж. экспр. Жанчына лёгкіх паводзінаў. Пляшніцу неку ўзяў, кажуць, валочыцца з другімі, дзіцей ні глядзіць. Малахавічы. Пляшня ж. Прылада ў выглядзе рычага для даставання з зямлі вялікіх камянёў. Ашчэ тут мой бацько даставаў пляшнёй каменя, іх тут много было, ні то, што ціпер. Свіслач. Под (пот) м. Драўляная скрынка ў жорнах, куды высыпаецца мука. Намеляш поўны под мукі, a тады ўжэ выбіраяш у сявенку. Батароўка. Позранкі мн. Пасьба жывёлы ў ранішні час (з трох да сямі гадзін раніцы). Помню, спаць хочацца, а тут татко будзіць, кажа кап вёў коні на позранкі. Балічы. По'нця м., ж. Цяльпук, кіжлай. Наш зяць понця некі, a ні чалавек, у яго/ ні гарыць, ні мокня, ідзе i сьпіць. Сухая Даліна. По'плава (поплаво) н. Поплаў. На поплаво ілу много нанясло, дак трава ўзяласа расці аш у трубы павіласа. Загорцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

поплава, псйдзям, уле^яш, ягоі
8 👁
 ◀  / 246  ▶