Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
вяселля. Учора ў Сальвесявых пірогі былі, дачка з мужыком прыягджалі. Свіслач. Пірёіндзіць зак. экспр. Гаварыць глупства, недарэчнасць. Што ты пірындзіш, дурыш голаву людзям? Раціча. Пірь'іць незак. Перыць. Ашчэ людзі i ні думалі брацца за работу, a ён ужэ пірыць цэпам ў адрыні, тулькі лёскат ідзе. Навасёлкі. Maці пірыць яго, як сабаку, а ён усероўно ні слухая, робіць сваё. Баброўнікі. Піскацець незак. Пішчаць. Птушанята ў гняздзе сталі піскацець, мусі, ластаўка прылдцела. Каўпакі. Пітушка м. Маленькі гліняны гаршчочак. Паставіла ў пітушцы кашку дзіцяці, глядзі, ка§ ні прыгарэла, паіўешвай. Кунцаўшчына, Піяк м. П'яніца; алкаголік. Усе ў мін.е добро было б, каб ні сынпіяк. Адамавічы. Плавук м. Плывец. Будзь ты найлепшы плавук - усероўно ні вырабісса з маіх рук. Грандзічы. Плавун м. Рэшткі, я.кія прыбіваюцца вадой да берагу. Глядзі, як за ноч вада спала, на балоці тулькі плавун застаўсо. Загорцы. Плазма прысл. Плазам. Палажы дыліну плазма, та габляваць ямчэй будзя.»Рудавіцы. Пласкакіжы мн. Спецыяльныя абцугі для нацягвання i загінання бляхі. Во тут, здаецца, палажыў пласкакіжы, i куды яны падзеліса, чорт іх ведая. Саннікі. Пласкуга ж. Пустазелле. Пласкугі назбіраяш, трохі макрыцы, крапівы - і ўжэ есьць што свінням даць. Вялікая Альшанка. Пласкунё мн. Маніцы, мужчынскія калівы канапель; валакно, якое атрымліваюць з іх. Пласкуне выбіралі кеяк летам ці можа раней, добро ні помню. Мішкенікі. Плёса (плесо) н. Плёс. Помню, во тут было некалі балото, а ціпер - плесо, пяску нанясло. Свіслач. Плёўка ж. Плеўка. Плёўка такая смашная, а ты кажаш, што ў рот ні,можаш узяць. Дарашэвічы. Плёнта ж. Той, хто любіць бадзяцца, хадзіць без справы; валацуга. Плёнта нека ні жонка, яна ў хаці ні прыпыняяцца, усе недзя плёнтуя. Калбасіна. Плёнтацца незак. Хадзіць без мэты, без патрэбы. Каб ён ні плёнтаўса так, та чалавекам быў бы, а так - валацуга ды годзі. Кашэўнікі. Плёнтаць незак. 1. Блытаць, бязладна пераплятаць. Вы больш плёнтаяця матке, чым разматваяця, мне такія памочнікі ні патрэбныя. Зарыца. 2. Хадзіць памаленьку. Стары наш ашчэ плёнтая каля хаты, але сілы зусім ні мая. Кукалі. Плітоўка ж. Расколатыя на кавалкі камяні. Пакуль тае плітоўкі наб'еш, та дзісятыя поты c цібе выйдуць, так цяшко было. Зарубічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

набеш, паі^ешвай, плавўк, плавўн, пласкўга, плёнт^я, пяніца, пірьіць, пітўшка
4 👁
 ◀  / 246  ▶