Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Пасядушкі мн. Пасядзелкі. Унатрыў на паслдушкі хадзіць, i рады німа: ідзе ні прыпыняяцца, а ты адна ў хаці ш гс хочаш рабі. Гаруы. Пасярб (пасярп) м. Пасынак, няродны сын у сям'і. Шурык яму ніродны сі}ін, a прыходзіцца пасярбам. Кулёўцы. Пасярбіца ж. Падчарыца, няродная дачка. Мачаха на міне ні магла глядзець, што тулькі лепшае, та усе сваей дочцы, я ёй пасярбіца, зусім ніпатрэбна была. Кулёўцы. Пата'пкі мн. Дзіцячая гульня, падобная да гульні ў квеч. Як малыя былі, та ўсе ў патапкі гулялі, набегаесса, ног ні чуяш. Свіслач. , Патрахатаць зак. Пабіць (посуд). Як надышло на яго, та усе талеркіпатрахатаў. Рагачы. Патрахе мн. Вантробы. Маці патрахе c курыцы ні варыць, выкідая, тулькі пячонку i сэрцо дастае. Квасоўка. Патрухі ж. Пацяруха. Мы патрухе ні гаўцам, ні свіням ні давалі, ботохлым аддае, мышам) пахня. Брузгі. У патрусе нікаторыя на вялігдэень яйца фарбавалі, зеленькавыя такія палучаюцца. ВіцькІ, t Патрухіняць зак. Пабегчы трушком; патрусіць. Конік той зусім слабенькі, ледво патрухінлу, як ён даедэя да таго Гродна? Кунцаўшчына. Патычак м. Палачка, кіёчак. Мая ўнучка, як у школу пашла, на патычках i пальцах добро лічыла, а без Іх аніяк ні магла. Лугавал. Паўгірчык м. НевялікІ карабок, сплецены з саломы I лазы для расслвання збожжа. У паўгарчык лезло пуд жыта, а мо i больш. Паўгарчык пачэпіш сабе на шыю, Ідзеш I сеяш памаленьку. Пад'ятлы. , Паўглувак м. Недаразвіты, прыдуркаваты чалавек. Што вы хочаце ад гэтаго паўглуўка? Ланявічы. Паўкалупашак м. ПлрэднІ палукаша*. Паўкалупашак як заставіш, та ўжэ салома э воза ні выпадзя i торба ні згубіцца. Табала. Паўкурак м. Курыны гермафрадыт. Купіла за курыцу, a зноў сплвая, мусі, лкі паўкурак. Гарны.. Паўмэтра м., лічэбн. Паўцэнтнера, 50 кг. Некалі прадасі c паўмэтра жыта, i ужэ маяш грошы на абыходы. Цвіклічы. Паўпічак м. Недеростак (зневаж) Адзін сын i той паўпачак, яго нават да войска ні ўзялі. Клінчаны. Паўпр&ца ж. Железная планка ў жорнах, на якой трымаецца верхні камень. Як хутко раскруціш жорна, так, глядзі, верхні камянь с,паўпрыцы так i зляціць. Верцялішкі. ПаўсвАта н. (паўсвятак м.) Невялікае свша. Градавая серада - гэта паўсвято, можно святкаваць, а можно i ні святкаваць, як захочаш. Кунцаўшчына. На Зелянок, адны ішлі на індоры на фэст, другія - рабілі, бо паўсвятак - граху велькаго ні было
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гар^ы, падятлы, патрухінлў, паўкалўпашак, паўкўрак, сямі, шўрык
2 👁
 ◀  / 246  ▶