Баброўнікаў, яго ўсе бралі вязаць, як хаты крылі. Кунцаўшчыра. Паркасць ж. Парнасць. Паркасць косці ні ломіць. Верцялішкі. Паркасаь нека, мусі, дошч будзя. Саломенка. Парнік м. Металічны кацёл з падагрэвам, у якім парылі бульбу.. У каго много свіней было, та бульбу ў парніках парылі, без яго ні абыдзесса. Квасоўка. Парт м. Рэшткі спаленай парцяной анучкі (для выкрзсвання агню). Возьмяш парту на крэмянь i красаяш, пакуль ні ўпадзе іскарка на парт, загарыцца. Гушчыцы. Паршук м. Парсюк, Мы той рок паршука на пудоў дванаццаць выкармілі, натта ш еў. Некрашы. Учора Навіковы велькаго паршука закалолі, свежаніны далі. Свіслач. Парэсятка н. (памянш.) Парася. Парэсятко купілі ў Лунай, натто ўдалае, што ні дасі, усё з'есьць. Сухая Даліна. Пае. м. Пояс, рэмень, папруга. Як пачнуць дурэць дзеці, так бяру пас, каб усьмірыць. Лугавая. Пасалявене н. Сцябліны фасолі. Пасалявене кіну пат куры, та яны паабіраюць лісточкі, хочуць зялёнаго. Рудавіцы. ПасвІска (пасвіско) н. Паша, выган. На садзібах пасвіско добро было, коні пасвіць вадзілі, f л вадзіў. КопанькІ. Пасвісцел (пасьвісьцёл) м. 1. Свісток.свістулька. Я сам рабіў пасвісцёлы з вярбы, іх можно было на адну, дзве дзірачкі рабіць, а можно i больш. Каўпакі. 2. перан. Пра тонкага высокага хлопца. Ашчэ i чатырнаццаці німа гэтаму ласьвісцёлку, а яго выпярло, як канапліну. Караневічы. Пасвісцёл некі, высок) пад небо, а дурны як трэбо. Клачкі. Пасвядчыць (пасвяччыць) зак. Пасведчыць, выступіць у ролI сведкі. Што я з гэтай вёскі, тут кожны можа пасвядчыць, малое дзіця I тое міне знае. Зарубічы.. Пасвлнцонка i пасвянцоўка ж. Плеценая з саломы i лазы пасудзіна для вялікоднай ежы. Помню, поўную пасвянцонку наложыць тато I нясе, каб бацюшка пасвянціў. Бакуны. Багаты поўную паевлнцоўку наложыць усяго I нясе свянціць, a ў беднаго гаспадаpa I свянціць ні было чаго. Рацічы. Паскробак м. Апошняе дзіця ў слм'І. Паскробак гэты, рошчы яму нілкви німа. Струбка. Паскульвацца зак. Скурчыцца. Mycl халадно, куранята паекульваліся. Зьбірай, нясі ў хату. Зарыца. Пасляд (паслят) м. Адходы пасля ачысткі (праветрывання) збожжа. У нас пасляд давалі курам, нікаторыя малолі свіням. Славічы., Пасыкацца незак. Узяць намер, мець намер. Быў пасыкнуўсо да тае дзеўкі ехаць у сватэ, але пабаяўсо, што ні пойдзл. Сколубава
Дадатковыя словы
зесьць, нілквй, паскўльвацца, слмі
5 👁