Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Памялішча н. Палка, на якую насаджваецца памяло. Як памялішчо доўго, та i c печы ўсё вымяцяш, нават з вуглоў падастаеш. Зарубічы. / ПамяльнІк м. Месца каля хлебнай печы, у якім стаялі памяло i качарга. У памяльнік заўсёды ставілі качаргу, a памлло - калі хлеб садзілі у печ. Круглікі. Панашаць зак. Успамінаць. Нашто табе староя панашаць, што было, таго н) верняш. Сухмяні. Паневяруць незак. Зневажаць, здзекавацца. Як ён i трывал, паневяраць сталі ні тулькі суседзі, a i родныя дзеці, аказацца ні даюць. Іўруглікі. Панцак м. Круглыя ячныя крупы. Учора быў у мліне, панцаку нарабіў,, будзя на ўсю зіму. Луцкаўляны. Панціна ж. Пучок жорсткіх валасоў каля капыта пярэдняй нагі каня, Як куеш каня, та за панціну трымаяш нагу, пакуль каваль прыб'еўпаткову, Круглікі. Паняць зак. Затапіць. Балото вадой паняло, ні прайсці, ні праехаць. Лікоўка. Вёску вадой паняло, тулькі каміны стырчаць. Дзекалавічы. Пала м. Толь, дахавы матэрыял. Папай накрыў хату, та, думаяця надоўго? Паўгода ні праляжыць, паабрываяцца. Бычкі.. Пападлавічу прысл. Пад лавамі. Ты чего там лазіш пападлавічу, ты што там згубіў? Дубоўка. Кажуць Шарашэўскі, што фабрыку тытунёву меў, у індоры ў аднаго яўрэя гадаваўсо, пападлавічу(лазіў. Пракопавічы, Папарыцца; ні папарыцца - не захаваецца. За гэтымі дзяцьмі тут нічого iji папарыцца, усё парасцягаюць, павыносяць. Хамякі. Папеляваты прым. Папллісты. Глень, Антось, якую папеллвату я сабе хусцінку купіла, ці файна будзя? Круглікі. Папер м. Папера. Можа ў цібе есць які чысты папер? Мне трэбо пісьмо ўрату напісаць. Капцёўка. Паплентаць зак. (непахв.). Пайсці, паплесціся. Ты дзе гэто зноў паплёнтаў, табе ў хаці работы німа? Кавалічы, Паправунак м. Папраўка, выздараўленне. Захварэў, iніма яму ніякаго паправунку, i дахтарэ нічого ні памагаюць. Пракопавічы. Папярічжа ж. 1. Папярочка, дошка, планка, замацаванал ўпоперак. Стаўбэ маю добрыя, тулькі адных папярэчак ні стае. Пяслі. 2. Папярэчны загон, палоска злмлі. Папярэчку забаджвалі бульбай, рэтко калі засявалі жытам, бо ўсяроўно стоптвалі. Караневічы. t Паранак м. Раніца, ранак. Паранак халодны, бяры бурку, а то так ні вытрымаяш. Дарашэвічы. Паранак выдаўсо тады цёплы, расісты. Дзекалавічы. Парка ж. Мата з саломы для страхі. Каб пакрыць хату, трэбо дзесяць парак. Балічы. Найлепли парк) вяэаў адзін чалавек з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выда^со, найлеплй, паневяр^ць, паправўнак, прыб'е^паткову, прыбеўпаткову, і^руглікі
3 👁
 ◀  / 246  ▶