ВАРГОЛЫ м. Нічога, голы вар, суп-варголы: Каб ні даў Болісь (магазіншчык) хлеба і макарону, быў бы сягоння варголы. ВЯРШЫНКІ, ВЯРШЫНЫ мн., адз. л. няма, р. мн. -н-ак, вяршын. Вяршкі: Нявёстку матка вяршынкамі поіць. Вяршынкі яшчэ ня ўсё папіла. Кот вяршынкі злізаў. Вяршыны пазьлівала ў слоік, паставіла кіснуцца. ГАЛДУНЫ, ГУЛДУНКІ мн., р. мн. -оў, -н-ак. Клёцкі з дзёртай бульбы з мясам, макам; калдуны: Будуць сягання галдуны, гулдункі. Іх яшчэ завуць клёцкі з душамі. ГАЛЯРЭТА ж., р. адз. -ы. Клейкая частка квашаніны без мяса, у рыбе: І галярэту з рыбы рабілі. Як галярэтка (варэнне з агрэсту, што застыла). ГРУЗАЛКА ж., р. адз. -і, р. мн. -л-ак. Камячок неразмяшанай мукі ў страве, у нядобра стоўчанай бульбяной кашы, у пойле карове: Грузалка папалася. Парасціра́ла рукой грузалкі ў пойле, кап ні пашкодзіла карове. ДЗЯГНО н., р. адз. дзігна. Від ежы з варанага соку канопляў з дадаваннем алею: Я любіў гэта дзягно. Смачна. ЗАПЕКАНКА ж., р. адз. -і, р. мн. -н-ак. Падсмажаная бульбяная каша, падсмажаныя камы. Сінонім — сідар. КАМЫ мн. 1. Бульбяная тоўчаная каша (кама ж. сустракаецца ў народнай творчасці: у прымаўцы — Каму па каму, а мне два камы; у анекдоце — Ты ясі яўрэйскаю каму! — Я купіў сабе, ні каму. (Ёсць яшчэ слова камяк). 2. Ежа з варанага тоўчанага гароху з прыправамі: Здаровыя былі, камы ёлі. КІСЛЯ ж., р. адз. -і, мн. л. няма. Закваска: Мала кісьлі ў хлебе. Палажыла хлеба на кіслю. КРЫШОНКА ж., р. адз. -і, р. мн. -н-ак. Так называюць смажонку (смажаную бульбу на патэльні) і тушонку (тушаную бульбу ў катле): Пітуха із крышонкай. КУСАНІК м., р. адз. -а, р. мн. -аў. Укушаны, недаедзены кусок хлеба: Нейка ж мода: наастаўляюць на сталё кусанікаў. Сінонім грызанік: З'ем грызанік, пагрызаюся. ЛІПЦЫ мн. Бліны з кіслага цеста, якія пякуць у той дзень, як пякуць хлеб: Ліпцы — каб дзеўкі ліплі. Сінонімы: кісьлякі, аржанікі. ЛЭХАЎКА ж., р. адз. -і, р. мн. -в-ак. Пахлёбка: Пасёрбаіш лэхаўкі і пойдзіш. ЛЯНІЎКА ж., р. адз. -і, р. мн. -в-ак. Страва з някіслай свежай капусты — качана з бульбай (па-руску ленивые щи): Зварым ляніўкі. ЛЯНДРЫНКІ мн., р. мн. -н-ак. Цвёрдыя мятныя цукеркі, манпансье. МАРКОВІКІ мн., р. мн. -аў. Дамашняе пячэнне, у цеста якога дадаецца маркоўны сок: Пяклі мы марковікі. МАСЛЮК м., р. адз. -а, р. мн. -оў. Від ежы з сырых тоўчаных канопляў, у якія дадаецца ператоўчаная цыбуля і соль: Надта смачны маслюк. МАСЛЯНКА ж., р. адз. -і, мн. л. няма. Адыходы ад смятаны пасля таго, як саб'юць масла: Маслянку здарова піць. У песні — Кот маслянку хлёбчыць; у прымаўцы — Налізаўся, як Мурза маслянкі (г. зн. напіўся гарэлкі). МІЛТА ж., р. адз. -ы, мн. л. няма. Талакно. Авёс параць, сушаць, таўкуць, мелюць і размешваюць у вадзе: Мілты натаўкуць. Мілта і кісель. НАДЗІВАНІКІ мн., р. мн. -аў. З начынкай ежа, парасяты, гусі, булкі: Надзіванікі адкормленых свіней. НАЛЕСНІКІ мн., р. мн. -аў. Бліны з мукі, крухмалу без соды, дражджэй: Сь пітляванай мукі добрыя налеснікі. ПАДСМІТАННІК м., р. адз. -к-а, р. мн. -аў. Кіслае малако пад вяр-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁