ЛАПОНІК м. Апалонік. З жабінай ікры выходзяць лапонікі, а із лапонікаў жапкі. Жахавічы Маз.
ЛАПОТКА (лопотка) ж. Бразготка. Трэбо повэсіті лопотку дэрэвяну на шыю корові, кэб вона не згубілас. Бастынь Лун.
ЛАПУЗІЦЬ незак. асудж. Гаварыць абы-што. Што ты там лапузіш, перастань лапузіць! От прывык лапузіць, дак і лапузіць бес толку абы-што. Міратычы Кар.
ЛАПУН м. Тоўсты блін. Ныпікла лапуноў на сьніданне і будзім мыкаць у мычанку. Касталомава В.-Дзв.
ЛАПУХ м. 1. Лотаць. Нырвала жоўтых лапухоў і спліла вянок. Моханава В.-Дзв. 2. іран. Неразвіты чалавек. Ён такі лапух, што вам нічога не скажыць. Вы ў яго і ні пытайці. Моханава В.-Дзв.
ЛАПУШКА ж. Хлапушка. Дай мне лапушку, я буду біць мух. Якубова Рас.
ЛАПЧЫВА прысл. Прагна. Вэн лапчыва почаў есті вэноград. Бастынь Лун.
ЛАПЧЫВЫЙ прым. Прагавіты. Вэн був очэм лапчывый. Бастынь Лун.
ЛАСІЦЫ мн. 1. Дробныя кавалачкі лёду пры замярзанні вады, шарош. На ваде зашорхлі ласіцы. Бастынь Лун. 2. Узорная намаразь на ваконным шкле. Акія красівыя ласіцы паклав мароз на шыбах. Бастынь Лун.
ЛАСКАВІК м. Мяшочак, у якім адціскаюць сыр. Пашыла ласкавік, падкідала гладышкі, хай сцячэ сываратка, будзя сыр. Шкураты Браг. Наліла ў ласкавік тварагу і буду адціскаць сыр. Бераснёўка Браг.
ЛАСТАВАЧКА ж. Цвікля. Устаў у рукава пут пахай ластавачку. Шкураты Браг.
ЛАСТАЎКА (ластоўка) ж. 1. Цвікля. Ушыла ластаўку ў штаны, кап былі шырэй. Стайкі Барыс. Гоновыцы пошыла з ластоўкэю. Горск Бяроз. Ушыла ў штаны ластаўку, кап штаны былі шырэй. Ваўкавічы Тал. 2. Гестка. У сароццы ёсь ластаўка, ды ластаўкі прышываюць каўнера. Якубова Рас.
ЛАСТАЧКА (ласточка) ж. Цвікля. Трэбо ў сорочку ушыць пуд пахву ласточку. Бобрыкі Петр.
ЛАСТКА ж. Тое, што і ластаўка. У ноговіцэх ушываецца ластка, а напротів ласткі прорэх. Азарычы Пін.
ЛАТА ж. Пустое, голае месца, дзе нічога не расце. Во ікая лата, нічога не расцець, тут некалі начлежнікі агонь рысклыдалі. Моханава В.-Дзв.
ЛАТАЧОК м. Адтуліна для выграбання мукі з жорнаў. У жорнах есць латачок, праз які высыпаецца мука. Старонка Асіп.
ЛАТАЧОК м. Жалабок, які ўстаўляецца ў прасвідраваную ў бярозе дзірку для сцёку соку. Латачок убі ў дзюрку бярозы, а то сок пацячэць міма, па бярозі, а не ў вядро. Моханава В.-Дзв.
ЛАТВЕЙ прысл. Лепш. Яму латвей, ён жывець у дачкі. Касталомава В.-Дзв.
ЛАТУНЫ (лотуны) толькі мн. Лахманы. Трэ вумуць етые лотуны. Бобрыкі Петр.
ЛАЎКА ж. Планка для замацоўвання ножак стала. І зломаласа ў столу лаўка. Ву сядзьце за стол і пустаўце на лаўку ногі. Бобрыкі Петр.
ЛАЎКА ж. Магазін. Схадзі ў лаўку і купі хлеба. Моханава В.-Дзв.
78 👁