ЛА'ХАЦЬ незак. асудж. Шукаць. Што ты тут лахаіш? Паглядзі, можа твой кулёк на лаві ляжыць, а не лахай, дзе ні пупала. Моханава В.-Дзв. ЛАХАЧЬГ (лохачэ', лохочэ') толькі мн. Буякі. Пошла ў лес i нызбірала лохачэў. Горек Бяроз. У доліні no мшкэх ростут лохочэ. Азарычы Пін. ЛАХГННІК м. Дурнічнік. Оля', тудака багато лахінніку. Haвасёлкі Свісл. ЛАХГНЫ толькі мн. Буякі. Ідземо, тамака многа лахінніку i велькія лахіны. Навасёлкі Свісл. ЛАХО'НІКІ мн. Булачкі з бульбы i грэцкай мукі. Мамо, напечы заўтро лахонікоў з картоплі i грэцкой мукі. Лахонікі робяць так: варуць картоплі нелупленые, потым лупляць i тоўкуць у ступі i прыбаўляюць грэцкой мукі, а потым качаюць i пякуць. От вам i лахонікі смачные. Бобрыкі Петр. ЛА'ХТА ж. асудж. Балбатлівая жанчына. Лахта ты, толькі бегаіш i лапочыш языком, як сыбака хвастом. Касталомава В.-Дзз. ЛАЧЧА'НЕ н. Посцілка, у якой утком з'яўляюцца вузкія палоск! з рыззя. C плаццюв старэх лаччане намнога тыплэй. Дзмітравічы Кам. ЛАШ А'К (лоша'к) м. Грузд. Лошакі ростуть на поросле, дё лошак росте ў хвэйніку. Бастынь Лун. ЛАШ ЧАВГНА (лошчаві'на) ж. Старое рэчышча. Лошчавіна высохла, а была рэчка. Бастынь Лун. ЛАШ ЬГЦКА ж. Маладая жаробачка. Мая лашыцка пародзістая. Філіпова В.-Дзв. ЛЕ'ЗВІЕ (ле'зьвіе) н. Лязо. Удараў у камень лезьвіем І зьдзелаў шчэрбіну у лезьвіі, нельга касіць. Барыскі Лаг. ЛЕ'ЗІВА н. Вяроўка i кола, пры дапамозе якіх пчаляры падымаюць калоду пчол на дрэва. Зробіў лезіва, а тэпэр надо поставіть колоду пчол на хвэйку. Бастынь Лун. ЛЕКАЦЕ'ЦЬ (лекотэ'ты) незак. Трэсціся, калаціцца. Вон лзкотыт, чы чохля, чы змэрз, нэ вэду. Горек Бяроз. ЛЕ'НІВА (ле'ніво, ле'ныво) н. Шкура вужакі, скінутая ў час ліняння. Змэя з сэбэ спускав леніво. Леніво прыкладаецца до тэла, колі чэловек зогоніт шчэпку ў нагу чы руку. Азарычы Пін. От ляжыць леніво, вулініласа ужэ гадзіна. Гадзюка лізмае, покідае свое леніво. Бобрыкі Петр. Гуж покынув своё леныво. Горек Бяроз. ЛЕСАПАЛО'М (лесополо'м) м. Буралом. После буры ў лесі много лесополома. Бастынь Лун. ЛЕ'СКА ж. Клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак. 3 боку доекы выбрав чэтвэрть i з друг эй доекы чэтвэрть i годы золожыв леску — так робят тэплые двэры. Горек Бяроз. ЛЕСНІКІ' мн. Дзікія яблыкі. Яблыкі з дзікай яблыні. Па леснічысі было многа леснікоў сёліта i мы пасыпалі Іх на хату, a зімой будзім есці. Моханава В.-Дзв. ЛЕ'СН ІЦА (ле'сьніца) ж. Драбіны. Лесьніца лесьці на гару. Стайкі Барыс. Пыстаў лесьніцу, налезу ны хату. Моханава В.-Дзв. ЛЕСНІЧЫ 'ХА (лесьнічы'ха) ж. Дзікая яблыня. У міне ў гумне расьцець лесьнічыха i на ёй многа леснікоў. Моханава В.-Дзв. ЛЕ'СТА (ле'сто) прысл. Гразка. Дужо лесто, дарога — не праехаць. Конь замучыўся, дужо лесто. Навасёлкі Свісл
Дадатковыя словы
зяўляюцца, лахаць, лезвіе, лекацець, лекотэты, леніва, лесапалом, леска, леста
6 👁