ЛА'ДКА I ж. Пяць-шэсць жмень нажатага жыта. У ладцэ жмень пяць-шэсць, тоды еты ладкі збіраемо i вяжэмо ў сноп. У снопу дзьве-тры ладкі. Нажала ладку i несі ў сноп, а го малой сноп. Бобрыкі Петр. ЛА'ДКА II ж. Адарваны або адрэзаны ад старога адзення вузенькі кавалачак. Адарві ад старога пляця ладку i ўплеці ў косу. Як нема ленты, дак уплеці ў косу ладку. Ладку адарві ад старое спадніцы. Тульгавічы Хойн. ЛА'ДНЫ прым. Сыты. Пацьвінак ужо ладны, можна рэзаць на мяса. Моханава В.-Дзв. ЛА'ИКА ж. 1. Жэрдка ў ёўні, на якую насаджвалі снапы для сушкі. Сушыць лён ставілі на лайкі, а другой лайкай прыціскалі. Паляцкішкі Вор. 2. Жэрдка у ёўні для прыціскання снапоў. Надо добра прыціскаць снапы лайкай, каб болыиы ўлезла. Паляцкішкі Вор. ЛАЙНО' н. Бялізна. Намачыла адно лайно. Заўтра памыю. Сыбрала лойны i замачыла ў попілі. Моханава В.-Дзв. Сягодні ацьцірала лойны, а цяпер пайду пылысшаць. Ваўкавічы Тал. ЛАКО'МЧЫК. м. Ласун. Ен у вас добры лакомчык, люб'щь толькі ўкусненькае. Стайкі Барыс. ЛАКО'МЫЙ прым. Ласы. Ты лакомый до прысмаков. Горек Бяроз. ЛАМ АХЦЕ'ЦЬ (ламахте'ті) незак. Ехаць хутка, тарахцець. Здзержавай коня, помалу едь, не ламахті. Я не буду ламахтеті, паеду помалу. Бастынь Лун. ЛАМ ІНА' ж. Стары, грувасткі прадмет. Што гэта за ламна стаіць у хаці, нада яе выкінуць вон. Моханава В.-Дзв. ЛА'ПА I ж. Ручка ў плузе. Зрабі лапы да плуга залезныя. Бяры за лапы i ідзі роўна за плугам. Навасёлкі Свісл. ЛА'ПА II ж. 1. Ножка (ложка, стала). Зломалас лапа ў слоновы, у столовы. Горек Бяроз, 2. Понаж. Прывезала лапы к ніту, каб добро ткаць було кросна. Жахавічы Маз. ЛА'ПА III ж. Прылада, якой абдзіралі галоўкі лёну. Лапа войстрая, харашо абдзіраіць галоўкі лёну. Моханава В.-Дзв. ЛАПА'ТКА I ж. 1. Мянташка. Нада лыпаткый павастрыць часу, а то іна затупіласі. Моханава В.-Дзв. 2. Дошчачка з дзірачкамі для снавання красён. Зрабі мне лыпатку, я буду кроены снываць. Якубова Рас. 3. Стрыхоўка. Крыў страху пыд лыпатку. Якубова Рас. ЛАПА'ТКА II (лопатка) ж. Маленькі снапок саломы, які кладуць каласкамі ўніз пры пакрыцці страхі. Лопатка вяжыцца ў уздрэ І таксама штыры жмэны. Як почьшают крыты стрэху соломою, то прывязвают острэшэнныкы уздром уныз, а тоды кладут лопаткы на острэшэнныкы уздром увэрх. Пойдэмо, баба, вязать лопаткы, завтра буду крыты стрэху. Горек Бяроз. ЛАПА'ТКІ (лопа'ткы) мн. Звязаныя разам тры саламяныя снапкі для пакрыцця страхі. Навэзав лопаток із соломы. Буду лопаткамы крыты. Горек Бяроз. ЛАПА'ЦЩ Ь незак. Вастрыць касу. А я добра не умею лапаціць касу. Філіпова В.-Дзв. ЛА'ПІКІ толькі мн. Лахманы. Забылас, мне ж трэбо попраті лапікі свае, а то нэма чого одэваті. Бастынь Лун. ЛА'ПКА ж. Гронка вінаграду. Купіў адну лапку вінаграду. Miратычы Кар
Дадатковыя словы
ладка, лаика, лапатка, лапаткі, лапацщ, лапка, любщь
6 👁