КУЧКАВА'ЦЬ незак. Абсыпаць зямлёй. Пайду капусту кучкаваць. Вострава Маст.
КУ'ЧКІ толькі мн. Невялікая колькасць солі, цукру, узятая ў тры пальцы. Кучкі солі ўзела. Бастьшь Лун.
КУШО'Т м. Сівец. Кушот расце на сухом месці, i каса я го не бярэ. Каровы кушот не ядуць. Навасёлкі Свісл.
КЬІЦЫ-КЬІЦЫ-КЫЦЫ' выкл. Ужываецца, калі падзываюць ката. Бярозкі Хоц.
КЬГЦЯ-КЫ'ІДЯ-КЬГІДЯ выкл. Тое, што i кыцы-кыцы-кыцы. Бярозкі Хоц.
КБ1Ш выкл. Ужываецца, калі адганяюць курэй. Заазер'е Віл., Сімакава Кар., Моханава В,-Дзв., Казлы Міёр., Стары Свержань Стаўоц.
КЭ'БКА ж. 1. Ямка ў печы. Заграбі ў кэбку жар. Азарычы Пін. 2. Пячурка з вонкавага боку печы. Стонзвэтэса ў кэбку І лезтэ на' пэч. Азарычы Пін.
КЯРНО'С м. Кныр. Мой кярнос пародзісты. Буду выкладаць кернаса'. Паляцкішкі Вор.
КЯТУ'РКА ж. Прарэх (у штанах). У штынах у кятурцы ўшыты гузік. Якубова Рас.
ЛЛАВА'К (лоба'к) м. Спінка ложка. Зробыв у кроваты завысокые лобокы. Повэс на лобак сукэнку. Горек Бяроз.
ЛАБА'ШКА (лыба'шка) ж. Бязрогая карова. Мыя лыбашка тваю карову кi заколіць, бо ў яе німа рох. Мохапава В.-Дзв.
ЛАБУ'ЗЗЕ н. зборн. Сухія сцяблы маку. Галоўкі маку абыбрллі, а лабуззе пывырывалі. i пывізалі ў кіткі. Моханава В.-Дзв.
ЛА'ВАI ж. Загон. Згараў поле ў адну ш ву, у адзін загон. Hiстайішкі Смарг.
ЛА'ВАII ж. Бок вуліцы. Ак іці по дорозі, лава по леву будзе. Ідзі, ена жыве i ее хата по левуй лаві. Ідзеце ў дзерэўню, i по левуй лаві будзе ее хата. Бобрыкі Петр.
ЛАВА'ЦЬ незак. Лавіць. Мой бацько пашоў уюноў лаваць. Жахавічы Маз. Кот пачаў лаваць вутачак i есці. Шкураты Браг. Карова мусаю траву таўчэ, а языком лавая. Тульгавічы Хойн.
ЛАВУ'ШКА ж. Булей, які ставяць для прываблівання рою. Лавушку ставім у лесі на сасонцы для лоўлі пчол І роя. Сяляўшчына Рас.
ЛАГАЗЗЁ (лагазё) к. зборн. Ламачча. Пойдзем пасабіраям лагазё ў лесі ды спалім. Міратычы Кар.
ЛАГВО' я. Бярлог. Свіня націгае сабе саломы i зробіць лагво. Жахавічы Маз. Свіня лагво зрабіла, будзя парасіцца. Шкураты Браг.
ЛАГО'ЖЬІ толькі мн. Развалкі. Запражы кыня ў лагожы І паедзім ны бызар. Моханава В.-Дзв.
ЛАГУ'Н м. Пасудзіна для ільнянога семя. Насыпаў цэлый лагун ільнянога сем'я. Бобрыкі Петр.
ЛА'ДАЧКА (ла'дочка) ж. Складка (у спадніцы, сукенцы). Зладіла спадніцу ў ладочкі. Бастынь Лун.
ЛА'ДЗІЦЬ (ла'дыты) незак. Гарадзіць (плот). Tрэбо іты ладыты плота. Горек Бяроз
Дадатковыя словы
заазере, кыідя, кэбка, кятурка, лабаш, лавак, лагожьі, ладачка, ладзіць, ладочка, стаўбц
25 👁